Знайсці
05.06.2023 / 23:497РусŁacБел

Навукоўцы: небінарныя людзі існавалі яшчэ ў каменным веку

Археолагі даследавалі косткі і пахавальны інвентар з дагістарычных магільнікаў. Пры гэтым яны выявілі прыкметы таго, што нават у каменным і бронзавым вяках біялагічны пол не заўсёды адпавядаў сацыяльнаму.

Косткі і пахавальны інвентар у дагістарычных пахаваннях могуць падказаць як біялагічны, так і сацыяльны пол памерлага. Фота: vecteezy.com

У сучасным грамадстве праблема небінарнасці стала адной з тэм грамадскіх дыскусій. Усё больш прыхільнікаў знаходзіць ідэя аб тым, што традыцыйная сістэма двух палоў, якая заснаваная на бінарным падзеле на мужчын і жанчын, не можа адпавядаць сітуацыі ў грамадстве.

Многія людзі не ідэнтыфікуюць сябе строга ў рамках гэтай сістэмы. Яны вызначаюцца як небінарныя або неадназначныя ў сваёй гендарнай ідэнтычнасці. Небінарнасць прадугледжвае, што чалавек не ідэнтыфікуе сябе цалкам як мужчына ці жанчына, а можа знаходзіцца недзе па-за межамі гэтага бінарнага дзялення.

Некаторыя лічаць, што ідэя небінарнасці — вынік навуковай дыскусіі апошніх дзесяцігоддзяў. Але насамрэч яна толькі зрабіла больш прыкметнай небінарную ідэнтычнасць. Небінарныя людзі існавалі ў розных культурах і ў розныя гістарычныя эпохі.

Гэта пацвярджае даследаванне археолагаў з Універсітэта Георга-Аўгуста ў Гётынгене, апублікаванае ў Cambridge Archaeological Journal.

Сучасныя навуковыя метады дазваляюць вызначыць біялагічны пол чалавека, які жыў сотні ці тысячы гадоў назад, па яго астанках. Высвятленне гендару, а значыць і інфармацыі аб гендарных нормах і ідэнтычнасці ў дагістарычным грамадстве — значна больш складаная задача.

Аднак у гэтым дапамагае пахавальны інвентар. Менавіта ён можа даць уяўленне аб тым, жыў чалавек як жанчына ці як мужчына. Мужчын звычайна хавалі са зброяй, жанчын — з упрыгожаннямі.

Навукоўцы правялі аналіз выбаркі, якая складалася з апісання астанкаў 1252 чалавек з сямі пахаванняў у Цэнтральнай Еўропе перыяду позняга неаліту і бронзавага веку (каля 5500—1200 гадоў да нашай эры). Прыкладна для 30% людзей ім удалося вызначыць як біялагічны, так і сацыяльны пол.

На наступным этапе даследчая група вызначыла, як часта ўзнікаюць супярэчнасці паміж біялагічным полам і тымі прадметамі, што былі знойдзеныя побач з астанкамі чалавека.

Вынікі паказалі, што каля дзесяці працэнтаў асоб, чый біялагічны і сацыяльны пол быў вядомы, не адпавядалі «бінарнай норме».

У сваім даследаванні навукоўцы звяртаюць увагу на тое, што небінарныя людзі ў тыя часы не былі ізгоямі ў грамадстве. Пра гэта сведчыць той факт, што мужчынскі інвентар, прызначаны для біялагічнай жанчыны, не адрозніваецца ад інвентару, прызначанага для біялагічнага мужчыны, і наадварот.

Да небінарных людзей у дагістарычныя часы ставіліся ў адпаведнасці са стандартнымі нормамі іх сацыяльнага полу.

З іншага боку, адзначаюць даследчыкі, няма ніякіх указанняў на тое, ці была такая «неадпаведная ідэнтычнасць» абраная іх носьбітамі самастойна, ці навязаная ім пры жыцці або пасля смерці.

Навукоўцы прызнаюць, што сапраўдную долю небінарных людзей у дагістарычным грамадстве нельга дакладна ацаніць.

«Гэта адбываецца не толькі з-за схільнасці метадаў да памылак, напрыклад, пры даследаванні костак. Мы таксама павінны ўлічваць прадузятасць высноў. Мы, людзі, схільныя знаходзіць тое, што жадаем знайсці»,

— адзначыў археолаг з Гётынгенскага ўніверсітэта Нікола Ялонга (Nicola Ialongo).

Каб абгрунтаваць свае вынікі, навукоўцы маюць намер ужыць біямалекулярныя метады даследавання. Гэта дапаможа больш дакладна вызначыць біялагічны пол і паменшыць колькасць памылак.

Чытайце яшчэ:

Вучоныя здолелі атрымаць генетычныя адбіткі пальцаў чалавека каменнага веку

Вучоныя: вікінгі пакінулі Грэнландыю не столькі з-за змены клімату, як з-за маштабнага затаплення

Драўляны фалас змусіў інакш паглядзець на сэксуальнае жыццё старажытных рымлян

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.06.2023
Існавалі. Таму што псіхічныя захворванні заўсёды існавалі.
06.06.2023
Існавалі. Таму што гэта псіхічная хвароба
0
Казік/адказаць/
06.06.2023
Вадзім , у 6 классе на біялогіі будзеце праходзіць полавае размнажэнне, там усё распавядуць. Калі цікава, то ў прыродзе ёсць двуполыя расліны, рыбы і безпазваночныя. У вышэйшых пазваночных бывае толькі паталагічны гермафрадытызм (хібы развіцця, якія дыягназуюцца аб'ектыўна, гэта не пра самаідэнтыфікацыю)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера