Знайсці
05.06.2023 / 09:30РусŁacБел

Пачаліся баі ў раёне Урэмеўскага выступу — кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі

У ноч на 5 чэрвеня Мінабароны Расіі паведаміла пра маштабны наступ УСУ на паўднёваданецкім кірунку.

Фота ілюстрацыйнае. Мінабароны Украіны

З самай раніцы 5 чэрвеня аднавіліся актыўныя баі ў раёне Урэмеўскага выступу, якія пачаліся напярэдадні, паведаміў член акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў у тэлеграм-канале. З ягоных слоў, украінскі бок «кінуў у атаку яшчэ большыя сілы, чым учора, падышоўшы да спробы прарыву больш маштабна і арганізавана».

У ноч на 5 чэрвеня Мінабароны Расіі паведаміла пра маштабны наступ УСУ на паўднёваданецкім кірунку, які нібыта ўдалося адбіць сіламі «Усходняй» групоўкі войскаў. 

Напярэдадні Рогаў паведаміў, што ўкраінскія войскі, у тым ліку польскія наёмнікі, спрабавалі прарваць фронт на запарожскім кірунку. Яны прасунуліся на 400 метраў, але расійскія сілы нібыта адкінулі іх назад, сцвярджаў ён. Пазней Рогаў удакладніў, што баявыя сутыкненні ў раёне выступу працягваліся больш за восем гадзін.

Чытайце таксама:

«Планы любяць цішыню» — Мінабароны Украіны

Контрнаступ Украіны будзе вельмі магутным — генерал ЗША

Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія гатовая да контрнаступу, а Кіеў разлічвае ўступіць у НАТА пасля вайны

Зяленскі: Контрнаступ — не кіно, не скажу, як вы яго ўбачыце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930