У грамадзяніна Літвы на мяжы канфіскавалі 10 тысяч куль — ДПК
Інцыдэнт здарыўся на памежным пераходзе «Лоша» 2 чэрвеня, паведамляе Памежны камітэт.
Скрыншот відэа
26-гадовы хлопец перасякаў мяжу на аўтамабілі. У машыне былі абсталяваны схованкі, у якіх памежнікі знайшлі боепрыпасы да агнястрэльнай зброі. Усяго літовец спрабаваў завезці ў Беларусь 10 тысяч куль маркі Lapua і больш за дзве тысяч гільзаў маркі Lapua Magnum.
Знойдзеныя боепрыпасы канфіскаваныя для правядзення экспертызы. Праводзіцца праверка.
У Дзяржпагранкамітэце нагадалі, што за незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў і іх перамяшчэнне праз мяжу максімальная адказнасць прадугледжвае пазбаўленне волі да сямі гадоў.
Чытайце таксама:
У Брэсце затрымалі за спробу хабару памерам больш за 1 мільён рублёў






Каментары
42
Дзіўна/адказаць05.06.2023
Усяго-ткі 7 гадоў максімум?
Тут столькі ж даюць за каментары ў сеціве ці мірныя маршы... Пфффффф...
50
Правдоруб /адказаць05.06.2023
Пули отдельно, гильзы отдельно - это не боеприпасы!
Вез сдавать на цветмет, как вариант)
00
Freddy /адказаць05.06.2023
правильно писать нашли компоненты для изготовления боеприпасов для огнестрельного оружия.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Англіі 16-гадовы падлетак спілаваў 300-гадовы клён — дрэва Робін Гуда. Грамадскасць у шоку
 4
Нагорны Карабах ужо пакінулі 70 працэнтаў армянаў
 2
У Бруселі адчыніўся інтэрактыўны музей піва
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера