Знайсці
05.06.2023 / 11:30РусŁacБел

УСУ прасунуліся ў Данецкай і Запарожскай абласцях — ISW

4 чэрвеня ўкраінскія сілы правялі лакальныя наземныя атакі і дамагліся абмежаваных тактычных поспехаў у заходняй частцы Данецкай вобласці і ва ўсходняй частцы Запарожскай вобласці, піша ў сваёй штодзённай зводцы амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

На кадрах з геалакацыяй, апублікаваных 4 чэрвеня, відаць, што механізаваныя ўкраінскія сілы прасунуліся на паўночны ўсход ад Раўнопаля.

Фота: тэлеграм-канал «Рыбар»

Расійскія ваенныя блогеры сцвярджалі, што ўкраінскія сілы нанеслі ўдар у кірунку Прыютнага (15 км на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі) і Макараўкі (4 км на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі) і захапілі Навадараўку (14 км на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі) і Няскучнае (2 км на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі).

Некаторыя расійскія блогеры сцвярджалі, што ўкраінскія войскі прарвалі першую лінію расійскай абароны і прасунуліся ў гэтым раёне на 3 кіламетры. Эксперты ISW адзначаюць, што на момант складання ранішняй справаздачы візуальных пацвярджэнняў гэтых паведамленняў не было.

Google.maps

З паведамленняў таксама вынікае, што расійскія войскі страцілі свае пазіцыі ў Лявадным (18 км на паўднёвы захад ад Вялікай Навасёлкі), хоць незразумела, адбылося гэта нядаўна ці раней.

Некаторыя ваенныя блогеры сцвярджалі, што ўкраінскія сілы распачалі абмежаваныя контратакі ў раёне Малой Такмачкі (28 км на паўднёвы ўсход ад Гуляйполя), а расійскія войскі нанеслі авіяўдары па атакуючых украінскіх сілах каля Гуляйполя.

Расійскія крыніцы ў асноўным сцвярджалі, што ўкраінскія лакальныя контратакі былі разведвальнымі аперацыямі.

Чытайце таксама:

Пачаліся баі ў раёне Урэмеўскага выступу — кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі

«Планы любяць цішыню» — Мінабароны Украіны

Контрнаступ Украіны будзе вельмі магутным — генерал ЗША

Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія гатовая да контрнаступу, а Кіеў разлічвае ўступіць у НАТА пасля вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера