У Гомельскай вобласці КДБ праводзіць антытэрарыстычныя вучэнні. Правяраюць грамадзянскі транспарт
Міжведамаснае антытэрарыстычнае вучэнне пройдзе ў Гомельскай вобласці з 5 па 7 чэрвеня. У ім, акрамя падраздзяленняў Камітэта дзяржаўнай бяспекі, возьмуць удзел прадстаўнікі сілавых ведамстваў краіны, паведамляюць дзяржСМІ.
Здымак ілюстрацыйны
Як паведамляе тэлеграм-канал @svetnaviny, з 5 чэрвеня на Гомельшчыне пачынаюцца міжведамасныя вучэнні «па забеспячэнні гатоўнасці кампетэнтных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый да выканання задач па спыненні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый і незаконных узброеных фарміраванняў».
Сцэнаром вучэнняў прадугледжана выкарыстанне вайсковай тэхнікі, магчымыя абмежаванні руху транспартных сродкаў.
Як пішуць гомельскія праваабронцы, у Светлагорску, напрыклад, сілавікі правяраюць увесь транспарт, які рухаецца на ўезд і выезд з горада.





