Знайсці
05.06.2023 / 16:35РусŁacБел

Стала вядома, куды пяройдзе Бензема

Экс-форвард «Рэала» падпісаў асноўную частку дакументаў, каб стаць гульцом саудаўскага «Аль-Ітыхада».

Карым Бензема правёў у «Рэале» 14 сезонаў і выйграў 25 трафеяў, у тым ліку 5 Ліг чэмпіёнаў. Фота: яго інстаграм

Кантракт будзе дзейнічаць да 2025 года і прадугледжвае опцыю прадаўжэння яшчэ на сезон, піша «Трыбуна» са спасылкай на журналіста Фабрыцыа Рамана.

Учора «Рэал» аб'явіў, што гулец пакідае каманду.

За «Рэал» 35-гадовы Бензема выступаў з 2009 года. На яго рахунку 647 матчаў, ён быў другім найлепшым бамбардзірам у гісторыі мадрыдцаў — 353 галы.

У складзе каралеўскага клуба Карым выйграў «Залаты мяч» 2022 года, таксама разам з камандай ён заваяваў 25 трафеяў.

«Аль-Ітыхад» у сезоне-2022/23 стаў чэмпіёнам Саудаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

Драма ў Бельгіі: каманда вяла да 89-й хвіліны, прапусціла тры галы і ўпусціла чэмпіёнства, якое чакала 88 гадоў

Легендарны футбаліст Златан Ібрагімавіч абвясціў пра завяршэнне кар'еры

Станіслаў Драгун абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Ён быў у «чорным спісе» Мінспорту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера