Знайсці
05.06.2023 / 21:34РусŁacБел

Шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму прысудзілі айцішніку з Брэста

Брэсцкі абласны суд завяршыў разгляд крымінальнай справы супрацоўніка IT-кампаніі Паўла Петручэні. Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці, якая здзейсненая групай альбо пацягнула цяжкія наступствы (ч. 3 арт. 130 КК), піша «Вясна».

 Павел Петручэня

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько, дзяржабвінаваўца — пракурор Аляксандр Богуш.

Як піша «Вясна», Брэсцкае тэлебачанне паказала відэарэпартаж, з якога вынікае, што Павел у 2013—2018 гадах працаваў у Дэпартаменце аховы Брэсцкай вобласці вядучым інжынерам-электронікам і атрымаў доступ да асабістых звестак супрацоўнікаў, якія ў 2020 годзе нібыта перадаў у «Чорную кнігу Беларусі».

Са слоў аўтараў роліка, Павел «шчыра верыў, што дапамагае аднавіць справядлівасць і абараняе пацярпелых ад супрацоўнікаў, якія перавысілі свае паўнамоцтвы падчас затрымання пратэстоўцаў».

Паўлу прысудзілі шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
19
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930