Знайсці
06.06.2023 / 08:385РусŁacБел

Беларусь і Расія, нягледзячы на вайну, сталі галоўнымі пастаўшчыкамі рапсавага шроту для краін ЕС

Расказваем, хто менавіта з еўрапейскіх краін цяпер больш за ўсё імпартуе беларускі і расійскі корм для сельскагаспадарчых жывёл.

Рапсавы шрот, высокабялковы корм для сельскагаспадарчых жывёл. Фота: Wikimedia Commons

Беларусь і Расія сталі галоўнымі пастаўшчыкамі рапсавага шроту на еўрапейскі рынак, нягледзячы на ​​санкцыі і вайну ва Украіне. Пра гэта паведаміў аграхарчовы навінавы партал Lanțul Alimentar.

Па інфармацыі партала, Еўрапейскі саюз у перыяд з 1 ліпеня 2022 года па 28 мая 2023 года ўсяго імпартаваў каля 712,6 тысячы тон рапсавага шроту, 563,1 тысячы тон з якіх (79,1%) паставілі Беларусь і Расія.

Пры гэтым у аналагічны перыяд 2021-2022 гадоў сумесны працэнт беларуска-расійскіх паставак складаў толькі 53,4%.

«Цяпер Расія займае першае месца па пастаўках у Еўропу рапсавага корму для сельскагаспадарчых жывёл: у перыяд з ліпеня 2022 па май 2023 краіна прадала ЕС 333,2 тысячы тон гэтага корму, што на 7,6% больш, чым было ў аналагічным перыядзе 2021-2022.

Беларусь ідзе следам і цяпер займае другое месца: амаль 230 тысяч тон у 2022-2023 супраць ўсяго толькі 73 тысяч тон у 2021-2022. Пры гэтым Беларусь заняла месца Украіны, якая да вайны была другой пасля Расіі па пастаўках рапсавага шроту ў Еўропу», — піша партал Lanțul Alimentar. 

Сам спіс асноўных краін-пастаўшчыкоў рапсавага шроту ў Еўропу на гэты момант выглядае так (прыводзім першыя пяць краін).

  1. Расія — 46,8% долі рынку ЕС.
  2. Беларусь — 32,3% долі рынку ЕС.
  3. Вялікабрытанія — 8,7% долі рынку ЕС.
  4. Украіна — 8,4% долі рынку ЕС.
  5. Казахстан — 1,8% долі рынку ЕС.

З еўрапейскіх краін больш за ўсё імпартуюць рапсавы шрот Літва (каля 298 тысяч тон), Польшча (96,2 тысячы тон) і Францыя (73,7 тысячы тон).

Чытайце таксама:

Чым харчуюцца беларусы і колькі гэта каштуе

Сёлета чалавецтва збярэ рэкордны ўраджай збожжа ў гісторыі

«Усё стабільна дрэнна». Агенцтва Moody's зноў панізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі, аднак павысіла прагноз па ёй з «негатыўнага» на «стабільны»

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
0
Олег/адказаць/
06.06.2023
Жвір, пелетные котлы дорогие. Лучше термошубой дом утеплить,стеклопакеты поставить и т.д. тогда газа будет мизер нагарать.
0
Жвір/адказаць/
06.06.2023
Олег, ну, так і зраблю. :)
0
Олег/адказаць/
06.06.2023
Жвір, например в старых домах в Литве стоимость отопления около 100 евро за квартиру в 60 кв.м,а в новых энергоэфективных хорошо утепленных 23 евро. Надо разрешить всем у кого квартиры индивидуально утеплять дом,конкретно свою квартиру тэрмошубой,вставлять степлопакеты и платить по счетчику тепла за отопление. Тогда оплата будет в районе 25 евро. А если низкая инфляция и кредиты под 1% то можно брать кредит на отопление и платить 12-13 евро но круглый год. И нахрен нам дешовый российский газ? В Литву газопровод надо тянуть к спг терминалу и покупать газ в США.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930