Знайсці
06.06.2023 / 08:01РусŁacБел

Пляменніца караля Вялікабрытаніі прынцэса Яўгенія нарадзіла другога сына. Яго назвалі Эрнэст Джордж Роні

Ён з'явіўся на свет 30 мая.

Пляменніца караля Карла III прынцэса Яўгенія нарадзіла другое дзіця — хлопчыка, якога назвалі Эрнэст Джордж Роні. 

Фота з інстаграма прынцэсы Яўгеніі

Яўгенія замужам за Джэкам Бруксбэнкам, у іх ужо ёсць сын Аўгуст, які нарадзіўся ў 2021 годзе. Пра нараджэнне дзіцяці пара абвясціла ў інстаграме. Яўгенія падзялілася фатаграфіяй Эрнэста ў вязанай сіне-белай шапачцы, піша Бі-бі-сі.

Яўгенія сказала, што малога назвалі ў гонар «яго пра-пра-прадзеда Джорджа, яго дзядулі Джорджа і майго дзядулі Рональда».

Пра-пра-прадзедам хлопчыка быў кароль Георг V, у якога адным з сярэдніх імёнаў было Эрнэст. Яно і дасталася нованароджанаму.

Фота з інстаграма прынцэсы Яўгеніі

32-гадовая Яўгенія — дачка герцага Ёркскага Эндру, сярэдняга сына каралевы, і Сары (Фергі), герцагіні Ёркскай, і ўнучка памерлай каралевы.

Новы каралеўскі сямейнік Эрнэст Бруксбэнк цяпер займае 13-е месца ў чарзе на пасад, а герцаг Эдынбургскі ў выніку яго з'яўлення на свет апусціўся на 14-е месца.

Вядома, што сваё першае дзіця Яўгенія нараджала ў прыватнай клініцы Portland Hospital.

На публіцы прынцэса апошні раз паказвалася 6 мая на каранацыі караля.

Чытайце таксама:

Кароль Карл III каранаваны афіцыйна

Каралеву Лізавету ІІ збіраліся забіць у 1983 годзе — дакументы ФБР

На каранацыі Карла III заўважылі нечаканага госця. Жарты ў сацсетках не спыніць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031