Знайсці
06.06.2023 / 08:14РусŁacБел

Экс-віцэ-прэзідэнт ЗША таксама сабраўся ў прэзідэнты

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША часоў адміністрацыі Дональда Трампа Майк Пенс у панядзелак падаў дакументы на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе.

Майк Пенс (у цэнтры) — заядлы матацыкліст. Фота з яго старонкі ў фэйсбуку

Чакаецца, што Пенс асабіста пачне сваю кампанію за вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі 7 чэрвеня з відэароліка і прамовы ў штаце Аёва, дзе адбудуцца першыя праймерыз Рэспубліканскай партыі.

Вядомы кансерватыўнымі поглядамі, Пенс падтрымліваў Трампа на працягу ўсяго яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта. Але пасля паразы Трампа на выбарах 2020 года ён дыстанцыяваўся ад экс-прэзідэнта, заявіўшы, што заахвочванне ім удзельнікаў штурму Капітолія паставіла яго і яго сям'ю пад пагрозу.

63-гадовы Майк Пенс — дасведчаны палітык, які раней быў лідарам рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША і абіраўся губернатарам штата Індыяна.

Праўда, пакуль рэйтынг Пенса сярод сябраў Рэспубліканскай партыі мізэрны — 4 працэнты, тады як у Трампа — 53 працэнты. 

Таксама пра ўдзел у праймерыз заявіў губернатар Фларыды Рон Дэсанціс і сённяшні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930