Знайсці
06.06.2023 / 09:211РусŁacБел

Вядомы гісторык Тымаці Снайдэр стане голасам Бяляцкага ў арт-інсталяцыі ў Осла

Падчас найбуйнейшага форуму па правах чалавека ў свеце OSLO Freedom Forum 2023 прагучыць арт-інсталяцыя Андрэя Курэйчыка «Галасы новай Беларусі».

Тымаці Снайдэр. Фота: «Радыё Свабода»

У ёй будуць прадстаўленыя 16 маналогаў беларускіх палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай (асуджаная на 11 гадоў), Алеся Бяляцкага (10 гадоў), Мікалая Статкевіча (14 гадоў), Марыны Золатавай (12 гадоў) і Ігара Лосіка (15 гадоў).

Іх маналогі агучылі амерыканскія акцёры і вядомыя выкладчыкі Ейльскага ўніверсітэта, у тым ліку вядомыя амерыканскія гісторыкі Тымаці Снайдэр і Марсі Шор, філосаф Джэйсан Стэнлі, рэжысёр Юры Кардонскі ды іншыя.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў драматург, грамадскі дзеяч, лектар Ейльскага ўніверсітэта Андрэй Курэйчык. Паводле яго, гісторык Тымаці Снайдэр стане голасам Бяляцкага ў арт-інсталяцыі. «Часам праўда не патрабуе нічога, акрамя таго, каб яе выказалі даслоўна», — кажа Курэйчык.

Арт-інсталяцыю прадэманструюць 15 чэрвеня на форуме ў Осла.

Выставу «Галасы новай Беларусі» ў перакладзе Джона Фрыдмана прадстаўляе Праваабарончы фонд (HRF) «Мастацтва ў пратэсце». Як гаворыцца ў апісанні, выстава звяртае ўвагу на барацьбу беларускага народу супраць «жорсткага дэспата, які, не скаваны ніякімі маральнымі абмежаваннямі, бязлітасна наступае на іншадумцаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Голас БЕЛАРУСКI/адказаць
06.06.2023
Пa-беларуску так цяжка было сказаць на пачатку ?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031