Знайсці
06.06.2023 / 11:056РусŁacБел

У чэрвені пачнецца рэканструкцыя гістарычных будынкаў у Лошыцкім парку

У чэрвені плануюць пачаць рэканструкцыю трох гістарычных будынкаў у межах Лошыцкага парку. Фасады абяцаюць захаваць, а што ўнутры?

Гаворка пра будынкі на вуліцы і ў праездзе Чыжэўскіх.

Цяпер праектная дакументацыя праходзіць дзяржаўную экспертызу, вырашаюцца заўвагі, якія ўжо паступілі, паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан.

Па яго словах, першапачатковая канцэпцыя часткова змянілася і цяпер дапрацоўваецца заказчыкам разам з праекціроўшчыкамі і арганізацыяй, што будзе эксплуатаваць праект у будучыні.

«Арганізацыяй, што далей будзе эксплуатаваць праект, вызначылі гатэль «Еўропа». Таму ў адным з будынкаў будуць прадугледжаныя памяшканні міні-гатэля. У астатніх будуць аб'екты грамадскага харчавання, таксама захаваюцца залы для правядзення ўрачыстай цырымоніі шлюбу, — адзначыў дырэктар «Мінскай спадчыны». — Раней ішла гаворка пра раённы аддзел ЗАГС, але такая ўстанова мае на ўвазе не толькі рэгістрацыю шлюбаў, але і іншую працу персаналу: выдачу даведак, сведчанняў і іншае. Цяпер вырашылі, што ў абноўленым аб'екце любы раённы ЗАГС сталіцы ці нават рэспублікі зможа праводзіць выязныя ўрачыстыя цырымоніі — як унутры будынкаў, так і на прылеглай тэрыторыі».

Што тычыцца знешняга аблічча гістарычных будынкаў, то ён застанецца ранейшым. Фасады гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэстаўруюць з удзелам навуковага кіраўніка, таму характэрныя архітэктурныя элементы будынкаў захаваюць або адновяць. А вось планіроўкі, улічваючы функцыянальнае прызначэнне памяшканняў, памяняюцца.

Кохан дадаў, што цяпер разглядаецца варыянт добраўпарадкавання вялікай тэрыторыі паміж будынкам №17 на вул. Чыжэўскіх і будынкам №5 у праездзе Чыжэўскіх. Вырашаецца пытанне аб напаўненні прасторы малымі архітэктурнымі формамі: гэта можа быць фантан, скульптурныя кампазіцыі ці нешта іншае. А плошча тэрыторыі дазволіць выкарыстоўваць яе не толькі для правядзення цырымоній шлюбу, але і для гарадскіх мерапрыемстваў, магчыма, з выязным гандлем або кірмашамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
06.06.2023
Nihai *restauruiuc*.....Kali bole nima sto rabic ?
2
Дрын/адказаць/
06.06.2023
Ну, нарэшце менчукі будуць катаць сваіх каханых на чоўнах сярод прыгажосьці. Доўгачаканая падзея. :)
0
Мойша/адказаць/
06.06.2023
Дрын, з улікам таго што гэта мінская спадчына то прыгажосці ня будзе, сапсуюць што ёсць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера