Шольц назваў падрыў Кахоўскай ГЭС «новым вымярэннем» вайны
Са слоў Шольца, падрыў ГЭС «упісваецца ў тое, як Пуцін вядзе гэтую вайну».
Олаф Шольц. Фота: AP
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц назваў падрыў Кахоўскай ГЭС «новым вымярэннем» вайны РФ супраць Украіны. Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта ён заявіў на форуме ў Берліне.
Канцлер пазбег адкрытага ўскладання адказнасці за падрыў на Расію, але пазначыў, што ёсць прыкметы расійскай датычнасці.
Шольц дадаў, што Расія заўсёды атакуе грамадзянскія аб'екты: гарады, вёскі, лякарні, школы, аб'екты інфраструктуры.
«Вось чаму так важна, каб мы падтрымалі Украіну фінансава, але таксама і пастаўкамі зброі», — падкрэсліў ён.
Раніцай 6 чэрвеня аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведаміла, што расейцы ўзарвалі Кахоўскую ГЭС, пасля чаго пацвердзіла гэтую інфармацыю. Кіраўнік Херсонскай вобласці Аляксандр Пракудзін паведаміў, што пачалася эвакуацыя мясцовага насельніцтва з небяспечных раёнаў.
Чытайце таксама:
Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў
Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя
Вада бяжыць шырокім патокам: відэа з разбуранай расейцамі Кахоўскай ГЭС
«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС





