Знайсці
06.06.2023 / 15:267РусŁacБел

«Мы на сёння прайграём вайну. Дзе нашы клоўны?» Прыгожын зноў прайшоўся па Шайгу і Герасімаве і прапанаваў іх расстраляць 

Кіраўнік ПВК «Вагнер» даў чарговае скандальнае інтэрв'ю. Ён адказаў на пытанні пра сітуацыю ў расійскай арміі і перспектывы вайны. Яўген Прыгожын заявіў, што пакуль вагнераўцы на фронце, «Шайгу будзе валяць дурня і сядзець [у будынку Мінабароны РФ] на Фрунзенскай, а Герасімаў кожны ранак будзе выпіваць шклянку гарэлкі, біцца ў параноі, гарлапаніць і вішчаць, патрабуючы адбіць тэрыторыю».

Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын падчас інтэрв'ю. Стоп-кадр відэа

«Як толькі УСУ трохі зойдуць углыб тэрыторыі, то спыніць іх будзе немагчыма»

Прыгожын у інтэрв'ю ў адным з тылавых лагераў (спасылку на яго выклала прэс-служба вагнераўца) пацвердзіў інфармацыю аб тым, што сады на паўднёвым захадзе Бахмута занялі падраздзяленні Узброеных сіл Украіны. Вінаваціць у гэтым ён Міністэрства абароны з яго тактыкай.

«Калі там быў «Вагнер», то яны, нягледзячы на высокую небяспеку, зарываліся, стаялі і адбівалі любыя спробы контрнаступу. У Міністэрства абароны іншая тактыка. Прынцып такі: калі ёсць вельмі добра ўмацаваны раён, то ў ім можна знаходзіцца. А калі трэба прыкласці намаганні, то лепш не знаходзіцца».

Яўген Прыгожын адзначае, што на Запарожскім напрамку катастрофа для расійскіх войскаў. Адступленне расійскіх салдат на 5-8 кіламетраў, кажа ён, будзе азначаць бескантрольны заход украінскай арміі на любую глыбіню.

Па яго меркаванні, як толькі УСУ трохі зойдуць углыб тэрыторыі, то далей пойдуць вызваляць Бярдзянск і Марыупаль. «І спыніць іх будзе немагчыма».

«Усе малююць на картах і ўсе вядуць падманы»

Прыгожын адзначае: «Тактыка Міністэрства абароны заганная. Яны ўсе малююць на картах і ўсе вядуць падманы. У выніку кіраўніцтва ўпэўненае, што ўсё ў парадку. Шараговы склад разумее, што ўсё поўная ж…. А праўда недзе пасярэдзіне. У выніку ніхто не ведае, дзе хто знаходзіцца.

Галоўная задача Міністэрства абароны цяпер гуляць у прыгожую гісторыю у тэлеграм-каналах і медыя. У тэлевізары гаварыць, што мы наступаем. У існасці тое, што цяпер адбываецца на Арцёмаўску (так расійская прапаганда называе ўкраінскі Бахмут. — НН), праз два тыдні прывядзе да сур'ёзных тактычных правалаў»,

— выказвае сваё бачанне Прыгожын.

«Дзе нашы клоўны?»

Кіраўнік ПВК «Вагнер» лічыць, што сітуацыю, якая склалася сёння, немагчыма выправіць. Ён заўважае, што аб праблемах ён стаў гаварыць 19 сакавіка 2022 года, калі «Вагнер» пачаў удзельнічаць у вайне.

«Кіраванне адсутнічае, планаванне адсутнічае, падрыхтоўка адсутнічае, узаемапавага адсутнічае. І гэта ўсё замяшчаецца істэрыкамі наверсе. Там патрабуюць тэрмінова наступаць, адбіваць. І ніхто на зямлю не спускаецца. Шайгу і начальнік Генеральнага штаба ўжо даўно павінны былі быць там, дзе ім належыць».

Прыгожын кажа, што запрашаў Шайгу ў Бахмут, але той не прыехаў.

«Яму трэба было надзець бронекамізэльку і прапаўзці па Арцёмаўску (Бахмуце. — НН) на пузе. Таму што Зяленскі поўзае, Залужны поўзае, Сырскі поўзае. Усе поўзаюць. Дзе нашы клоўны? Чаму яны не ідуць? Таму яны нічога не ведаюць. Той, хто прыносіць дрэнныя навіны, — нягоднік. А тым, хто прыносіць добрыя навіны, даюць зоркі Герояў Расіі. Нам гісторыя гэтых памылак не прабачыць».

«Бахмут — выратаванне расійскай арміі і гонару Расіі»

На погляд Прыгожына, у Расіі ваеннае кіраўніцтва, якое прымае рашэнні, — гэта

«людзі абсалютна, татальна бяздарныя. У ваенным плане гэта абсалютныя невукі, якія акрамя таго, што самі не ведаюць, што рабіць, дык бураць тое, што было некалі створанае».

Ён лічыць, што цяпер нешта зрабіць глабальнае немагчыма. Трэба было пачынаць рыхтаваць армію год таму. Для гэтага, па яго словах, яны і зрабілі «бахмуцкую мясарубку», якую ён назваў «выратаваннем расійскай арміі і гонару Расіі». «Бахмут займаў сілы УСУ, якія павінны былі ўкідваць туды ўсе свае сілы», — дадае Прыгожын.

Але цяпер сітуацыя змянілася.

«Для таго, каб праціўнік не мог сканцэнтравацца, ты павінен яго біць. У іншым разе ён будзе біць цябе. І калі мы будзем у тым стане, у якім мы цяпер знаходзімся, то перамога пакуль не на нашым баку»,

— лічыць кіраўнік «Вагнера».

«Ужо не можа быць помстай проста арышт і пасадка вышэйшага ваеннага кіраўніцтва. Таму я гавару аб вышэйшай меры пакарання»

На выкарыстанне ядзернай зброі, як лічыць Прыгожын, Расія не рашыцца.

«Першае, гэта контрпрадукцыйна. Яе трэба было раней выкарыстоўваць, калі гэта было нечакана. Гэта называецца «Ё…я на ўсю галаву псіхапаты». Але гэта таксама пазіцыя. А цяпер і гэта ўжо не пазіцыя».

Цяпер, лічыць Прыгожын, ніякай мабілізацыі расійскае кіраўніцтва праводзіць не будзе.

«Пакуль тыя людзі, якія цяпер ёсць, займаюцца вайною, то ніхто з іх не будзе нічога рабіць. Ксюша Шайгу будзе таксама праводзіць урачыстыя сняданкі. Шайгу будзе валяць дурня і сядзець [у будынку Мінабароны РФ] на Фрунзенскай. А начальнік Генштаба Валерый Васілевіч Герасімаў кожны ранак будзе выпіваць шклянку гарэлкі, біцца ў параноі, гарлапаніць і вішчаць, патрабуючы адбіць тэрыторыю.

А гэта азначае, што загіне тысяча салдат. Іх маткі, жонкі і дзеці прыйдуць і зʼядуць іх вантробы, калі прыйдзе час. Ці народны бунт будзе, ці Дзяржаўная дума прыме рашэнне аб вышэйшай меры пакарання і расстраляе іх».

Як падкрэслівае кіраўнік «Вагнера», у арміі самае галоўнае — кіраванне і ўзаемапавага.

«Раз няма ў арміі павагі, то салдаты павінны ўбачыць, што за іх страты адпомсцяць і ёсць справядлівасць. Але ўжо не можа быць помстай проста арышт і пасадка вышэйшага ваеннага кіраўніцтва. Таму я гавару аб вышэйшай меры пакарання».

Акрамя гэтага, ён падзяліўся меркаваннем, што да расстрэлаў у Расіі засталося два-тры месяцы.

На думку кіраўніка «Вагнера», расійскія войскі цяпер панясуць значныя страты і не змогуць утрымаць частку акупаванай тэрыторыі.

«Калі рабілі той жа рэферэндум, хто-небудзь думаў, што давядзецца Херсон аддаць? Калі вы назвалі Расіяй, то памрыце. Усе павінны былі прыйсці на лінію судакранання.

Дзяржаўная дума, усе чыноўнікі, увесь Крэмль павінен быў выйсці, каб не страціць ніводнага квадратнага метра Расіі. А мы цяпер расійскую зямлю раздаём. Навошта тады было яе расійскай прызнаваць?» — раздае завочныя аплявухі Прыгожын.

«Мы не дазволім дочкам і зяцькам сядзець і намазваць сабе дупы вазелінам»

У інтэрвʼю Прыгожын, спасылаючыся на заклікі мясцовага насельніцтва, заявіў аб тым, што «Вагнер» гатовы прыйсці ў Белгародскую вобласць. Але гэтага зрабіць не атрымаецца, бо іх будуць блакаваць усе, хто можа:

«Калі ПВК «Вагнер» прыйдзе ў Белгародскую вобласць, то не атрымаецца нічога схаваць. А цяпер жыхароў краіны нахабна падманваюць. Ім страшна, бо ад Белгародскай вобласці да Рублёўкі зусім блізка».

Прыгожын таксама зрабіў заяву аб тым, што ПВК «Вагнера» хацелі заблакаваць і знішчыць у Бахмуце: «Падпалкоўнікі бухія мініравалі дарогі і спрабавалі страляць па нашых машынах». Ён адзначае, што мініраваліся не тыя тэрыторыі, якія маглі спыніць праціўніка. Мініраванне адбывалася ўздоўж дарог, па якіх адыходзілі вагнераўцы.

Цяпер ПВК «Вагнер», па словах Прыгожына, дае каля двух тыдняў Міністэрству абароны для таго, каб вызваліць «нашу зямлю». Калі яны гэтага не зробяць, то

«мы пойдзем у Белгарад і будзем патрабаваць, каб Фрунзенская таксама пераехала ў Белгарад. Калі паміраць, то ўсім разам. Мы не дазволім дочкам і зяцькам сядзець і намазваць сабе дупы вазелінам, а каб у гэты час простыя бабкі і дзеці падыхалі як сабакі».

Прыгожын прапанаваў Шайгу «вярнуцца да сваіх гістарычных вытокаў, стаць губернатарам Тувы ці Маскоўскай вобласці. Магчыма, займацца народнай гаспадаркай у яго будзе лепш атрымлівацца».

Кіраўнік «Вагнера» лічыць, што цяпер трэба адкрыта гаварыць пра недахопы.

«Сёння арганізм настолькі цяжка хворы, што яму патрабуецца сур'ёзнейшая хірургічная аперацыя. Мы на сёння прайграём вайну.

Усё залежыць ад таго, наколькі мабілізуецца грамадства. Палову генералаў трэба зрабіць палкоўнікамі і адправіць у акопы».

Чытайце яшчэ:

«Нікога з рускіх у абмен на рускіх мы аддаваць не гатовыя». Прыгожын адказаў легіёну «Свабода Расіі» 

«Гавары месца, дзе пабачымся». Паплечнікі Кадырава наехалі на Прыгожына і прапанавалі высветліць адносіны

Прыгожын заявіў, што Расія «абасралася», а «ўкраінцы адны з наймацнейшых у свеце»

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Ёчік/адказаць/
06.06.2023
Шаноўная рэдакцыя, вы самі не заўважаеце, як з гэтага д'ябла робіце нейкага героя. Навошта выкладаць такі вялікі артыкул аб гэтым забойцы. Ды хай там пазабіваюцца між сабой, гіркіна не забудуцца ўзяць да сябе.
1
Злобный вожык/адказаць/
06.06.2023
Все правильно Ёчік говорит. Начитаются этого Пригожина и потом думают, что он в принципе славный малый и правду говорит. А он черт, с которого зола сыпется.
1
Железный Дровосек /адказаць/
06.06.2023
Не,зайчык,вы начали проигрывать войну в тот самый момент,когда ее задумали. Она вас и похоронит. Вместе с вашим тохтамышем да и всей ордой впридачу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера