Знайсці
06.06.2023 / 16:001РусŁacБел

Комплекс С-400 размясцілі ў Смалявіцкім раёне — «Беларускі Гаюн»

Зенітна-ракетны комплекс С-400, які прыбыў з Расіі, паставілі на дзяжурства ў Смалявіцкім раёне, як піша маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Паглядзець на новы ЗРК сёння прыбыў міністр абароны Віктар Хрэнін. Прэс-служба Мінабароны размясціла фотаздымкі з яго паездкі. На фота, як заўважыў «Беларускі Гаюн», прысутнічае камандзір 15-й зенітнай ракетнай брыгады УС РБ (в/ч 30151) палкоўнік Андрэй Долбік.

На відэа аб прыбыцці ЗРК камандуючаму ВПС і войскаў СПА палкоўніку Лук'яновічу дакладваў вайсковец 15-й зенітнай ракетнай брыгады.

Па фота і відэа Мінабароны «Гаюн» вызначыў, што Хрэнін наведваў 6 чэрвеня размяшчэнне 6-га зенітнага ракетнага дывізіёна 15-й зенітнай ракетнай брыгады. Ён размяшчаецца ў ваколіцах вёскі Дуброва Смалявіцкага раёна.

У студзені 2023 года 15-я брыгада таксама атрымала батарэйны камплект ЗРК «Тор-М2К», піша «Гаюн». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.06.2023
Ne MAZLIVA ! Sto  *jany* vyrashyli Krainu *padstavic* a potym-Znishczyc ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера