Знайсці
07.06.2023 / 07:575РусŁacБел

ISW спрагназаваў, як падрыў Кахоўскай ГЭС паўплывае на ўкраінскі контрнаступ 

Імавернай мэтай расейцаў быў якраз зрыў некаторых планаў Украінскага Генштаба.

Падрыў ГЭС не спыніць УСУ

Мэтай падрыву Кахоўскай ГЭС было імкненне расейцаў не дапусціць высадкі ўкраінскіх сіл на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Аднак гэта ніякім чынам не паўплывае на сітуацыю ў раёне асноўных баёў, як лічыць Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW).

«Расія можа выкарыстоўваць паводку, каб пашырыць раку Дняпро і ўскладніць украінскія спробы контрнаступу цераз і без таго складаны водны аб'ект. Расійскія крыніцы выказалі моцную і недвухсэнсоўную занепакоенасць магчымасцю таго, што Украіна рыхтуецца перайсці раку і контратакаваць на ўсходнім беразе Херсонскай вобласці», — кажуць аналітыкі.

Пры гэтым яны канстатуюць, што паводка, імаверна, змыла ўкраінскія пазіцыі на астравах у дэльце Дняпра, вымусіўшы ўкраінскіх байцоў эвакуявацца пад агнём расійскай артылерыі. Аднак на сітуацыю ў цэлым гэта мала ўплывае.

«Раёны тэатра ваенных дзеянняў, якія пацярпелі ад паводкі (у радыусе 120 км паміж Новай Кахоўкай і Кізамісам), геаграфічна вельмі аддаленыя ад прыфрантавых раёнаў, дзе ISW назірала нядаўнія баявыя дзеянні ў апошнія некалькі дзён. Затапленне ніжняга Дняпра наўрад ці будзе мець які-небудзь уплыў на раёны, у якіх у апошні час адбываліся актыўныя баявыя дзеянні», — лічаць аналітыкі.

Чытайце таксама:

Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС 

Першы спадарожнікавы здымак знішчанай Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
8
0
Русский забыл а/адказаць/
07.06.2023
Беларусский не выучил, вот это что.
0
Похват/адказаць/
08.06.2023
Коли мільйони не встигли евакуюватися і десятки тисяч загинули, бо Зеленський не готувався — це ок, навіть Буданов не засуджує.

Але коли загинуло кілька людей, бо зачинене укриття — звільнити Кличка, навіть якщо винні голови РДА, призначені Зеленським. Виборці Зеленського не бачать звʼязку між загляданням в очі Путіна, розмінуванням, призупиненням ракетних програм і захопленням Каховської ГЕС та ЗАЕС.
0
Не у каждого есть ключи/адказаць/
09.06.2023
Но лишь у немногих
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930