Знайсці
07.06.2023 / 09:10РусŁacБел

Нямеччына перадасць Украіне партыю БМП Marder. Яны старэнькія, але маюць неблагія характарыстыкі

Нямецкая карпарацыя Rheinmetall рыхтуе новую партыю баявых машын пяхоты для адпраўкі ва Украіну. 

БМП Marder — асноўная нямецкая БМП. Фота Bundeswehr

«Кампанія абвясціла ў аўторак на сваёй вытворчай пляцоўцы ва Унтэрлюсе (Ніжняя Саксонія), што атрымала заказ ад Федэральнага міністэрства абароны на 20 баявых машын пяхоты Marder», — гаворыцца ў паведамленні.

Збройнікі сцвярджаюць, што гэтыя машыны прызначаныя для Украіны. Іх адправяць да канца ліпеня. Такія кароткія тэрміны кажуць пра адпраўку машын, якія не патрабуюць працяглага капітальнага рамонту, піша УНІАН.

Marder (даслоўна — «куніца») — гэта даволі старая БМП, створаная нямецкімі інжынерамі ў канцы 1960-х. Яе выпускалі аж да 1975 года. Усяго выпусцілі больш за 2 тысячы штук. БМП Marder па ключавых параметрах абароненасці пераўзыходзіла ўсіх сваіх сучаснікаў і мела высокую рухомасць. Да таго ж машыны праходзілі некалькі этапаў мадэрнізацыі

Раней Нямеччына паставіла Украіне 40 БМП Marder. Палову даў Бундэсвер, то-бок нямецкая армія, а другую палову — сам завод Rheinmetall, у якога таксама ёсць запасы гэтых старэнькіх БМП.

Гэтыя машыны паставілі яшчэ ў сакавіку, што пацвердзіў кіраўнік Мінабароны Рэзнікаў.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Украіны паказаў нямецкія Marder і праехаў на адным з іх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930