Знайсці
07.06.2023 / 10:596РусŁacБел

У ЗША знайшлі сабаку з самым доўгім языком у свеце. Язык даўжэйшы за бляшанку газіроўкі

Спецыялісты Кнігі рэкордаў Гінеса прызналі, што сабака з штата Луізіяна мае самы доўгі язык у свеце — 12,7 сантыметра.

Скрыншот відэа

«Гібрыд» лабрадора і нямецкай аўчаркі па мянушцы Зоўі (гэта дзяўчынка) стала рэкардсменкай за самы доўгі язык у жывога сабакі. Даўжыню языка ад кончыка пысы да кончыка языка вымяраў ветэрынар. Яна склала 12,7 сантыметра. Гэта больш за бляшанку колы.

Гаспадары Зоўі — Сэндзі і Дру Уільямс — падзяліліся, што ўзялі сабаку, калі яму было ўсяго 6 тыдняў. Яны амаль адразу заўважылі незвычайна доўгі язык.

«Мы думалі, што яна перарасце яго, але гэтага не адбылося. У яе да гэтага часу велізарны язык у параўнанні з яе целам», — кажа Сэндзі Уільямс.

Па словах пары, Зоўі любяць усе суседзі. На прагулцы ўсе хочуць пагладзіць сабаку.

«Але мы папярэджваем іх загадзя: «Гэй, яна прыязная, але можа абліць вас слінай». Час ад часу яна гэта робіць, і ў выніку застаецца вялікі след ад сліны на чорных штанах».

Чытайце таксама:

Да і пасля: як жыве сабака, які страціў гаспадароў з-за абстрэлу Львоўшчыны

Украінку тры дні не пускалі ў Эстонію. Яна падарожнічала з 40 катамі

Рыбак вылавіў самага вялікага сома ў свеце. Яго даўжыня амаль тры метры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвір/адказаць/
07.06.2023
Гэта ўвогуле ў сабакі сыстэма ахалоджваньня, каб вам ведаць.
0
з'ім баба/адказаць/
07.06.2023
какую по счету?
0
з'ім баба/адказаць/
07.06.2023
а вообще... первой курсовой Коли будет наверное создание киборга Умки бессмертного
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера