Знайсці
07.06.2023 / 11:206РусŁacБел

Мядзведзеў прагназуе Зяленскаму лёс Мусаліні

«Уладзімір Зяленскі і ягоныя прыхільнікі не могуць расчароўваць Захад, бо гэта можа каштаваць ім не толькі пасад, але і жыцця». Экс-прэзідэнт Расіі напісаў у тэлеграме чарговы допіс.

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: AP

Ён піша, што Украіна даўно абяцала вялікі контрнаступ. «Ніякіх нечаканасцяў, бо выбар у кіеўскага рэжыму адсутнічае. Трэба наступаць. Трэба апраўдваць атрыманае бабло і зброю. Расчараванне гаспадароў можа каштаваць зяленскаму [Мядзведзеў напісаў прозвішча лідара Украіны з малой літары — НН] і Co не толькі пасад, але і самога жыцця».

Намеснік старшыні Рады бяспекі ўпэўнены, што «дастаткова некалькіх данясенняў ад амерыканскай агентуры, якая даўно ўжо камандуе ў СБУ, і ўсю какаінавую шоблу імгненна спішуць ва ўтыль».

Ён упэўнены, што на вецер пушчаныя грошы амерыканскіх падаткаплатнікаў, таму будзе адказ.

«Прычым зробяць гэта чужымі рукамі, як гэта любяць у Лэнглі: аддадуць загад радыкальным адмарозкам шлёпнуць наркамана за здраду Рідній Україні і справе Бандэры, а потым падвесіць за ногі разам з яго прыхвастнямі, як калісьці павесілі дучэ і яго фашысцкую хунту на плошчы Ларэта ў Мілане».

Таму, мяркуе Мядзведзеў, выхад у кіеўскага рэжыму адзін: «ісці да канца, адпраўляючы на пагібель тысячы адмабілізаваных».

Але, перасцерагае Мядзведзеў, не варта недаацэньваць суперніка.

«Вораг і заходні свет, які яго падтрымлівае, гатовыя на ўсё, каб сцерці нашу краіну з твару зямлі. Таму цяпер галоўнае — максімальна сканцэнтравацца і даць годны адказ. У нашай арміі істотная перавага і ў авіяцыі, і ў бранятанкавых сілах, і ў высокадакладнай зброі. І вядома, маральная перавага. Нам трэба спыніць ворага, а потым пачаць наступ.

Яго мэта сёння не толькі ў вызваленні нашых зямель і абароне нашых людзей. Яго мэта — поўнае зрыньванне нацысцкага кіеўскага рэжыму, які акапаўся ў краіне 404», — рэзюмуе Дзмітрый Мядзведзеў.

Чытайце таксама:

Мядзведзеў пагражае Украіне вайной без канца

Мядзведзеў расказаў дзецям, што ў Расіі «не здрыганецца рука» ўжыць ядзерную зброю

Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
0
Калабок/адказаць/
07.06.2023
анатам , ён іх клізмамі ў сябе ўлівае)))
0
Жвір/адказаць/
07.06.2023
Лёс Мусаліні наканаваны Лукашэнку, больш за дваццаць гадоў таму.
07.06.2023
Походу он тоже начал пить суррогатный сидр
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930