Знайсці
07.06.2023 / 12:2911РусŁacБел

У Беларусі прызналі экстрэмісцкім фармаваннем Раду БНР

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 2 ліпеня 2023 года (акурат ліпень пазначаны ў рашэнні КДБ).

Івонка Сурвіла, якая жыве ў Канадзе, узначальвае Раду БНР з 1997 года

Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» трапілі «Штодзень Гомель» і «97% Серебрянка».

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі — найстарэйшая беларуская палітычная і дзяржаўная інстытуцыя ў эміграцыі. Яе заснавалі ў лютым 1918 года ў Мінску. З 1920 года знаходзіцца ў эміграцыі.

У Раду цяпер уваходзяць 80 сяброў, якія прадстаўляюць беларускія арганізацыі з 15 краін: Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Латвіі, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі. Кожныя два гады Рада БНР праводзіць сесіі, паміж якімі пастаянным дзейным органам застаецца Прэзідыум Рады. З 1997 года старшынёй Рады БНР застаецца Івонка Сурвіла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
1
mikola ramanau/адказаць/
07.06.2023
Ahreneli !
0
Mafkees /адказаць/
07.06.2023
Петя, И?
0
гэтак/адказаць/
09.07.2023
Чарговы доказ таго, што ў Беларусі ўлада знаходзіцца ў руках заклятых ворагаў беларускага народа, ворагаў на чале з крамлёўскай марыянеткаю, саўгасным хамам, якому яшчэ пры саветах прапаноўвалі лячыцца ў псіхіятра.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930