Знайсці
08.06.2023 / 10:016РусŁacБел

Вы дакладна бачылі фільмы, якія пачыналіся з гэтай застаўкі. Іх здымае кінакампанія, якую заснаваў ураджэнец Беларусі

Кінакампанія Metro-Goldwyn-Mayer многім вядомая па льве на застаўцы. Яна была створаная ў 1924 годзе. Заснавальнікаў было двое: першы — Маркус Лоў, а другі — Луіс Барт Маер, які нарадзіўся ў Мінску ў габрэйскай сям’і. Нягледзячы на тое, што ён быў тагачасным селебрыціз, жыццё прадзюсара было ахутанае таямніцай. 

@nashaniva Перазаліў: расказваем гісторыю ўраджэнца Беларусі, які стаў адным з гігантаў кінаіндустрыі #беларусь#мінск#минск#навіны#беларускамоўнытыкток#тыкток#гісторыя#гісторыябеларусі#нашаніва♬ оригинальный звук - Наша Ніва

Лазар Якаўлевіч Меір (так яго звалі пры нараджэнні) з’явіўся на свет ці то 4-га, ці то 12-га ліпеня 1884 або 1885 года. Ёсць таксама версія, што Лазар Меір нарадзіўся папраўдзе пад Кіевам. 

У першыя гады жыцця Лазара ў Расійскай імперыі ўчасціліся габрэйскія пагромы. Гэта стала адной з прычын, чаму сям’я Лазара пераехала ў ЗША, а потым у Канаду. Тады малому было каля двух гадоў. 

Луіс Маер і Джаан Кроўфард, 1953 год. Фота: Los Angeles Times, Los Angeles Times photographic archive, UCLA Library, Wikimedia Commons

У Канадзе сям’я цяпер ужо Луіса жыла нябедна. Больш за тое, сам хлопец пазней ажэніцца з дзяўчынай з багатай сям’і. Гэта дапаможа яму пачаць бізнэс: Луіс Маер пачне адкрываць кінатэатры і скора створыць найбуйнейшую сетку ў Новай Англіі. У 1914 годзе ён адкрые ўласную кінакампанію — ALCO. 

Праз 10 гадоў нью-ёркскі мільянер Маркус Лоў купіць кантрольныя пакеты акцый трох вядомых кінакампаній, у тым ліку і Маера, каб аб’яднаць іх у карпарацыю — Metro-Goldwyn-Mayer, або проста MGM. Самога Луіса мільянер Лоў зробіць віцэ-прэзідэнтам кінастудыі з неабмежаванымі паўнамоцтвамі. 

На працягу наступных 27 гадоў пад кіраўніцтвам ураджэнца Беларусі MGM будзе адной з самых буйных і паспяховых студый па вытворчасці поўнаметражных фільмаў. А эмблема фірмы — выява льва, што рыкае ў арэоле з кінастужкі, — стане вядомая аматарам кіно ва ўсім свеце. 

Больш цікавых відэа шукайце ў тыктоку «Нашай Нівы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Молочник Тевье/адказаць/
08.06.2023
**, Рокфеллер спонсировал.
0
Захар/адказаць/
08.06.2023
**, абдирали простых беларусау, вось й усе дачыненне .Так что так, грошы нашых продкау.
0
Freddy /адказаць/
08.06.2023
У першыя гады жыцця Лазара ў Расійскай імперыі ўчасціліся габрэйскія пагромы.
зато потом габреи разгромили все до основания а затем построили помойку под названием СССР. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера