Знайсці
07.06.2023 / 17:472РусŁacБел

Чарговая аблава ў Гомелі: не менш за восем затрыманых за апошні час

Сёння выйшла новая справаздача гомельскага ГУБАЗіК. Людзі, як вынікае з апублікавага відэа, затрыманыя або за «экстрэмісцкія» падпіскі, або за публікацыі ў сацыяльных сетках.

Чацвёра з васьмі затрыманых. Фота: «УКантакце», канал ГУБАЗіК

Сярод васьмі затрыманых, напрыклад, 27-гадовы Багдан Дудко родам з Добруша, 33-гадовая гамяльчанка Наталля Кірушчанка. Апошнюю вінавацяць у падпісцы на нейкія з рэсурсаў, прызнаных Мінінфармам «экстрэмісцкімі».

Астатніх затрыманых сілавікі вінавацяць або ў падпісцы на «забароненыя» рэсурсы, або ў каментарах, або ў публікацыях.

Іхні лёс невядомы, як і даты затрымання: перыядычна ГУБАЗіК выкладае відэа з людзьмі, затрыманымі некалькі тыдняў таму.

Нядаўна, нагадаем, затрыманні праходзілі ў Ваўкавыску. 1 і 2 чэрвеня схапілі каля 15 супрацоўнікаў мясцовага мясакабіната, некаторых пасля праверкі адпусцілі.

Чытайце таксама:

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

ГУБАЗіК расказаў пра жанчыну, якая «прыйшла пакаяцца». Пасля яе адправілі ў калонію і ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
27
07.06.2023
Havaicesja dze hto moza....
07.06.2023
Уся краіна супраць, ва ўсіх гарадах і весках лукашысты - меньшасць і маргіналы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930