Знайсці
07.06.2023 / 17:542РусŁacБел

Машыністам беларускага цягніка, які праз дыверсію сышоў з рэек у Бранскай вобласці, уручылі падзяку міністра

Машыністу цеплавоза Віталю Федарцову і памочніку машыніста цеплавоза Раману Пузырыну 31 мая ва ўрачыстай абстаноўцы ў лакаматыўным дэпо «Гомель» уручылі падзякі начальніка Беларускай чыгункі. На гэта звярнула ўвагу супольнасць чыгучнікаў. 

Усе фота: gomelrw / Telegram

Уручаць падзяку ў Гомель прыехалі з Мінска начальнік службы лакаматыўнай гаспадаркі Дзмітрый Гольнеў і начальнік службы арганізацыйна-прававой работы Андрэй Кашко.

«Лакаматыўная брыгада ўзнагароджаная за аператыўныя і слушныя дзеянні, якія дазволілі мінімізаваць наступствы нестандартнай сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у канале гомельскіх чыгуначнікаў.

1 мая ў Бранскай вобласці на перагоне Расуха — Унеча беларускі чыгуначны састаў з 60 вагонамі, гружаны нафтапрадуктамі і піламатэрыяламі, сышоў з рэек праз пашкоджанне палатна. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у выніку дыверсіі ніхто не пацярпеў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.06.2023
Malaicy ! Tolki ni zrazumela  - czamu nihto ni pastradau ?
08.06.2023
Незразумела, за якія заслугі гэта падзяка. Ну сышоў цягнік з рэек ... ну патэлефанавалі яны "куды трэба" ... Інструкцыю ведаюць, карацей. І што? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера