За фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці» мінчуку прысудзілі шэсць гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд палітзняволенаму жыхару сталіцы Мікалаю Васілевічу. Яго абвінавацілі па некалькі пратэсных артыкулах: фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК) і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-1 КК), піша «Вясна».
Мікалай Васілевіч
Інфармацыя пра сутнасць абвінавачання пакуль адсутнічае.
Вядома толькі, што Васілевічу прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў і вялікі штраф. Справу разглядала суддзя Алена Шылько.
Да затрымання мужчына працаваў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. На пачатку студзеня КДБ унесла ягонае прозвішча ў «спіс тэрарыстаў».
Чытайце таксама:






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Берасцейца пакаралі за абразу міністра адукацыі
 2
Карпянкову споўнілася 55 гадоў, а ўказа Лукашэнкі няма
 7
Блогер паспытаў у Мінску алкашаўрму. Што за яна?
 1
У Турцыі загінула ў ДТЗ раварыстка-беларуска
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера