Знайсці
07.06.2023 / 23:4614РусŁacБел

Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне

Погляды некаторых прыхільнікаў лукашэнкаўскай улады могуць быць занадта радыкальнымі нават для сваіх.

Ігар Марзалюк, Вольга Бондарава, Марат Маркаў. Фота: БелТА, «Гродзенская праўда», скрын АНТ

Пытанне, па якім у прыхільнікаў рэжыму не сышліся погляды, — падтрымка рускага свету. Пакуль адны прасоўваюць наратывы рускага свету і паўсюль бачаць «ушчамленне рускай мовы» і русафобію, іншыя гатовыя заступіцца і за беларускую мову, і часам нават за лацінку.

Тых, хто за рускі свет, іншы лагер называе «вамбатамі». Мянушка нарадзілася дзякуючы інтэрнэт-мему, імаверна, пра тое, што экскрэменты вамбата маюць квадратную форму.

Дакладныя прычыны выбару акурат гэтага азначэння для прыхільнікаў рускага свету назваць складана.

«Вамбаты» — гэта сінонім «каларадаў», як піша ў сваім канале праўладная мастачка Святлана Жыгімонт.

Хто ж да якога лагера належыць?

У групе падтрымкі рускага свету — праўладная мастачка Святлана Жыгімонт (яна напісала пастаральны партрэт Лукашэнкі пад дрэвам), прарасійская актывістка Вольга Бондарава і яе каманда. Іншыя персанажы — менш вядомыя.

Яны ўсур'ёз заклапочаныя, што на шыльдах у гарадах і музеях мала рускай мовы. «Мяккая паланізацыя» — такую пагрозу прыхільнікі рускага свету бачаць у лацінцы і беларускай мове, а таксама ў нацыянальных каштоўнасцях.

У іншым лагеры — гісторык і дэпутат Ігар Марзалюк, кіраўнік АНТ Марат Маркаў (а таксама іншыя супрацоўнікі канала), Ілля Бегун (ён у 2020-м выдаваў сябе за прыхільніка перамен).

Некаторыя з лукашыстаў у гэты лагер запісваюць і прапагандыста Рыгора Азаронка.

«Я беларускую мову ніколі не мілаваў. Усё ж вырас у горадзе, асяроддзе было пагалоўна рускамоўнае, сям'я дык увогуле з усяго СССР, мясцовых няма нікога. Але вось апошні годзік-два прыходжу да думкі, што ёсць рэчы, якія трэба аберагаць, нават калі цяпер ты ў іх не бачыш патрэбы. Многія рэчы прыходзяць з узростам. І значна крыўдней, калі момант прапусціў і ўжо да моманту, калі ты паспееш пагрузіцца ў тую ж класіку мясцовай літаратуры або тыя ж тэатральныя пастаноўкі, гэтага не будзе. Страціць мову вельмі лёгка. Вярнуць жа немагчыма», — пісаў Бегун у сваім канале.

Пра Жыгімонт і Бондараву яны пішуць як пра людзей, якія толькі прыкрываюцца патрыятызмам, а папраўдзе шкодзяць дзяржаве.

«Іх «белорусская мойва», «Беларуси нужна тотальная денацификация», «плошка перамохи», «обрезанная версия подвига», «минздох», «нацистская блевотина», «профнепригодный министр», і ўсе іншыя «заслугі» перад айчынай павінны цалкам перакрэсліць усякую магчымасць звяртацца да дзяржавы са сваімі хацелкамі і даносамі, пакуль карма не будзе адноўленая», — пісала ў сваім тэлеграм-канале рэжысёрка АНТ Наталля Ждановіч.

Аматары рускага свету ў сваю чаргу заклікаюць байкатаваць АНТ.

У нейкі момант спрэчка нават выйшла за межы асабістых каналаў лукашыстаў — тэлеканал АНТ запосціў з'едлівы допіс пра «вамбатаў» у свой тэлеграм-канал.

У сваёй пазіцыі абодва лагеры падтрымліваюць Лукашэнку. Толькі адны лічаць нацыянальныя каштоўнасці пагрозай парадку, а іншыя — важным складнікам суверэнітэту, але хоць і ў сваёй інтэрпрэтацыі. 

Чытайце таксама:

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

«Настолькі забранзавеў». Бондарава напісала ў пракуратуру на Марзалюка

Мой сябар — лукашыст

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Litwin /адказаць/
08.06.2023
Дело движется к концу, Моль летает по дворцу, Какая боль, какая боль, Весь мир плюёт на эту моль! Ждём дистанционную швабру, для повышения духовноскрепности в Швабростане ...
0
панаехаўшыя з расеі не маюць права разважаць пра гісторыю, сімвалы і мову/адказаць/
08.06.2023
Напрыклад толькі учора новая кіроўца ТЮЗ
з "беларускім імям" Вера Полякова сказала, што занадта шмат беларускамоўных спектакляў а павінна быць 50/50%, таму шта "двуязычіе". А тое што 0 ВУЗаў беларускамоўных, школаў амаль няма, у абл. цэнтрах 0 беларускамоўных школаў. армія расейскамоўная - панаехаўшых гэта не хвалюе.

панаехаўшы лапаць са свярдлоўску Гастюхін (1946 г. н) (акцер дальнабойшчыкаў), кажа што пад БЧБ палілі беларускія вескі (а Адамовіч які пісаў пра спаленыя вескі такого не ведаў і падтрымліваў БЧБ, вось дурак, як і герой вайны Быкаў). Але ж лапцям са свярдлоўску бачней чым сведкам вайны
13.06.2023
   краiна таму i краiна што мае сваю мову-тыя хто размауляе на iншай iншаземцы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера