Знайсці
07.06.2023 / 20:1217РусŁacБел

Пра што каліноўцы гаварылі са Святланай Ціханоўскай?

Сёння стала вядома, што прадстаўнікі Палка Каліноўскага правялі анлайн-перамовы са Святланай Ціханоўскай. Некаторыя дэталі размовы «Нашай Ніве» прывёў адзін з байцоў, які прысутнічаў на гэтай відэа-сустрэчы.

Баец «Марк» (злева) быў адным з прадстаўнікоў Палка, хто прысутнічаў на анлайн-размове з Ціханоўскай. Фота: belwarriors / Telegram

Баец з пазыўным «Марк» тлумачыць, што байцы на вайне на сітуацыю прывыклі глядзець так: за словам аўтаматычна ідзе справа.

«Я спадзяюся, мы ўбачым канструктыў ад таго, што спрабавалі данесці да Святланы Ціханоўскай. Думаць пра тое, што Беларусь можа вызваліцца неяк сама або Лукашэнка зменіць пазіцыю… гэта глупа. Чалавек амаль 30 год забівае, катуе людзей. Канцлагер толькі ўмацоўваецца, на жаль, сітуацыя не мяняецца.

Я спрабаваў данесці, што Беларусь можна вызваліць толькі ваенным шляхам, рыхтавацца і рыхтаваць людзей. Забыць тэматыку мірных пратэстаў. Сілавы блок у Кабінеце ўжо скора год як прызначаны», — кажа Марк.

Падчас размовы з Ціханоўскай ён даводзіў, што паколькі рэвалюцыя ў 2020-м была крэатыўнай, а рэжым дзейнічаў савецкімі метадамі, то трэба стаўку рабіць на крэатыў. Полк Каліноўскага, які цяпер ваюе ва Украіне, атрымлівае досвед, пра які выхадцы з савецкай вайсковай сістэмы не чулі, і гэта можа дазволіць выйграць.

«На мой погляд, Валерый Сахашчык — кадравы савецкі ваенны. Маленькі «савок» будзе ваяваць супраць вялікага «саўка». Не трэба размываць парадак дня з іншымі злучэннямі. Людзі не разумеюць, куды ім ісці, і ў выніку не ідуць нікуды, хаця маглі б ужо вучыцца ваяваць у Палку Каліноўскага», — дзеліцца Марк. 

«Нам прасцей у Бахмут прыехаць, чым у Вільню, мы чакаем, што да нас нехта прыедзе для размовы», — кажа баец, як палітыкі могуць наладзіць стасункі з Палком. 

Як адрэагавала Ціханоўская на словы, што няма іншага варыянта, апроч сілавога? 

«Яна спрабавала данесці, што людзі чакаюць, пакуль прыйдуць і іх вызваляць. І быў дыялог: людзі чакаюць — і што? З кожным днём усё горш і горш у Беларусі. Не трэба даваць марных надзей, трэба рыхтаваць, што мы ўсе разам павінны вызваліць нашу краіну», — кажа баец. 

Марк кажа, што асаблівай канкрэтыкі па выніках сустрэчы не пачуў. 

«Для мяне канкрэтыка гэта: «Я вас пачула, чым вам дапамагчы? Заўтра я пачну кампанію па закліку, каб беларусы-добраахвотнікі ўступалі ў шэрагі Палка».

Я ўбачыў палітыка, які шмат гаворыць, але гэта вайна. Дзеянняў няма. Мы чакаем дзеянняў. Я не магу сказаць, што нас моцна падтрымліваюць і моцна дапамагаюць. 10 аўтамабіляў, 2 дроны… Пры той нашай колькасці людзей і той інтэнсіўнасці, гэта ўсё… За месяц мы з валанцёрамі збіраем больш», — выказаўся Марк. 

Чытайце таксама:

«Нам патрэбны ваенны досвед, трэніравацца, бо наперадзе Беларусь». Пабрацім успамінае Міраслава Лазоўскага

Байцы Палка Каліноўскага хітрасцю выклікалі агонь расіян па іх жа пазіцыях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
AlesGut /адказаць/
08.06.2023
Казік, распаўсюджанае глупства. Калі б быў хоць нейкі сэнс, марыянетцы загадалі б далучыцца, яна б і далучылася
2
бабруйчанін/адказаць/
08.06.2023
Нажаль німа разумення у " вайсковых ЗСУ" тактычнага стратэгычнага разумення Беларусі яе карысці Мєты Мары на дадзены момант Сення Зараз. Ні бачу у адказах размовах патрабаваннях ні разумення ні спробы зразумець Нажаль нагадвае 14 год в Украіне усе гэтыя" правы сектар" " удкорпус" іньшыя " дабрабаты" нейкая " махноушчына "кожны сам сабе " гетЬман" Якія зніклі у " кулуарах ВРады" ..і пасля 24 Лютага нічутна ні бачна ..за выключэннем Тяя кто аспрэчвае легітымнасць Ціханоускай Сення Зараз і..апошнія 2.5 гады ні дасведчанныя абмежаванныя..нажаль.
0
Казік/адказаць/
08.06.2023
Раман, уцякайма ў краіны на ўсё гатовенькае, дзе людзі ўжо адцярпелі, пазмагаліся і пабудавалі жыццё
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера