Знайсці
08.06.2023 / 09:1913РусŁacБел

«Узброены бунт». У Беларусі хочуць увесці новыя падставы для ўвядзення надзвычайнага і ваеннага становішча

Парламент збіраецца разгледзець змены ў законы аб ваенным і надзвычайным становішчы. Выглядае, што праўкі выкліканыя асцярогамі ўладаў наконт беларускіх добраахвотнікаў, што ваююць ва Украіне, «Байпола» і мілітарных фармаванняў тыпу «Паспалітага рушэння».

Законапраект апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Спачатку пра закон «Аб ваенным становішчы».

Калі раней пагрозай лічыліся варожыя дзеянні іншай дзяржавы ці кааліцыі дзяржаў, то цяпер прапануюць дадаць згадку і пра «экстрэмісцкія групы і арганізацыі».

У закон прапануюць дадаць такія вызначэнні, што лічыцца ваеннай пагрозай:

  • дзеянні іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), якая дазваляе (якія дазваляюць) выкарыстоўваць сваю тэрыторыю трэцяй дзяржаве (трэцім дзяржавам), экстрэмісцкім групам і арганізацыям для нападу на Рэспубліку Беларусь;
  • засылка іншай дзяржавай (кааліцыяй дзяржаў) або ад імя іншай дзяржавы (кааліцыі дзяржаў), экстрэмісцкімі групамі і арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы (іншых дзяржаў), на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь узброеных банд (груп), ірэгулярных сіл, наймітаў або падраздзяленняў рэгулярных войскаў, якія прымяняюць узброеную сілу супраць Рэспублікі Беларусь.

Збіраюцца дадаць праўку, што ў выпадку бяздзеяння прэзідэнта ваеннае становішча можа ўвесці Усебеларускі народны сход.

У закон «Аб надзвычайным становішчы» таксама прапануюць унесці змены. Калі раней адной з падстаў для яго ўвядзення былі беспарадкі, то цяпер гэтых пункт хочуць пашырыць і дадаць узброены бунт.

Гучаць ён будзе так: «Спробы гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, захопу або прысваення дзяржаўнай улады, узброенага бунту, масавых і іншых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам альбо пагрозай гвалту з боку групы асоб і арганізацый, у выніку якіх узнікае небяспека жыццю і здароўю людзей, тэрытарыяльнай цэласнасці і існаванню дзяржавы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Питон/адказаць/
08.06.2023
это точно поможет
0
Железный Дровосек/адказаць/
08.06.2023
Ай-ай,как хочется разопсевшему оттянуть неминуемое. Заставляет своих промокашек «законы» принимать,чтоб несогласных убивать. Яма,которую он копает,все глубже и глубже. А что там в пословице про яму?
08.06.2023
"парламент беларуси";)))))))))))))))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера