Знайсці
08.06.2023 / 11:4611РусŁacБел

Каранік расказаў, чаму ён радуецца ў гэтым жыцці

Кожная сустрэча з прадстаўнікамі расійскіх рэгіёнаў выяўляе новыя пункты росту. Пра гэта пасля сустрэчы з дэлегацыяй Алтайскага краю ў Гродне заявіў журналістам старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік.

Уладзімір Каранік. Фота: «Наша Ніва»

«Мы досыць актыўна цяпер праводзім сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіёнаў, наша дэлегацыя была за межамі Гродзенскай вобласці, і мы з радасцю сустракаемся з дэлегацыямі розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Кожная сустрэча выяўляе новыя пункты росту. Кожная сустрэча яшчэ раз пацвярджае, што ў нас вельмі вялікі і не да канца выкарыстаны патэнцыял развіцця супрацоўніцтва», — цытуе экс-міністра аховы здароўя БелТА.

Ён дадаў: «Вынікі ўзаемадзеяння якраз з Алтайскім краем найбольш уражваюць. За мінулы год тавараабарот вырас у 6 разоў. Гэта сведчанне таго, што, можа быць, мы трошкі недапрацоўвалі ў папярэднія гады, але захаванне дынамікі і сёлета (за 4 месяцы ёсць далейшы рост) паказвае, што нам ёсць што прапанаваць адно аднаму, у нас добрыя перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на карысць нашых рэгіёнаў і на карысць нашых народаў».

Кажучы пра перспектывы супрацоўніцтва, кіраўнік вобласці пазначыў шэраг напрамкаў. «Гэта абмен тэхналогіямі ў жывёлагадоўлі, паколькі таксама Алтайскі край вельмі далёка прасунуўся, гэта прызнаны лідар Расійскай Федэрацыі ў гэтым кірунку. Абмен найлепшымі практыкамі, з майго пункту гледжання, дасць сінергетычны эфект. Гэта і перапрацоўка, і машынабудаванне, гэта выпуск навяснога абсталявання самаходнай сельгастэхнікі. 6 млн га сельгасугоддзяў патрабуюць апрацоўкі, улічваючы сібірскія абшары, акурат шыроказахопная магутная тэхніка, якая ў тым ліку выпускаецца нашымі вытворцамі, там будзе найбольш запатрабаваная», — адзначыў Уладзімір Каранік.

Ён таксама выказаў надзею на актывізацыю супрацоўніцтва ў сацыяльнай, гуманітарнай сферы. «Гэта і ўзаемадзеянне паміж універсітэтамі, гэта і развіццё турызму, і, натуральна, сумесныя культурныя мерапрыемствы», — рэзюмаваў старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Жыхару Брэста далі два гады «хіміі» за абразлівы каментар да фота Уладзіміра Караніка

Лукашэнка прыгразіў кіраўнікам аблвыканкамаў, што здзярэ з іх скуру. За што?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Пачотны тунеядзец/адказаць/
08.06.2023
Рад., зноў пачалі адбельваць лукашыстаў: то Качанава без барадаўкі, то Каранік з німбам на галаве)) Зусім не цікава, чым ен там радуецца. Спачатку люстрацыя.
08.06.2023
а он был херург?
бр... что-то сейчас мурашки побежали по телу...

0
даведка/адказаць/
09.06.2023
Хирург-онколог.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера