Знайсці
08.06.2023 / 12:503РусŁacБел

У Францыі мужчына з нажом напаў на групу дзяцей: шасцёра параненых

Некаторыя дзеці ў крытычным стане.

Прынамсі сем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі нажавыя раненні ў выніку нападу ў горадзе Ансі на ўсходзе Францыі. Мужчына, узброены нажом, накінуўся на групу дзяцей ва ўзросце каля трох гадоў у 9:45 раніцы ў парку ля гарадскога возера, пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен напісаў у твітары, што нападнік «арыштаваны дзякуючы хуткай рэакцыі сіл бяспекі».

Паводле звестак тэлеканала BFMTV і агенцтва AFP, якія спасылаюцца на крыніцы ў паліцыі, мужчына расказаў, што ён сірыйскі бежанец, які шукае прытулку ў Францыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Казік/адказаць
08.06.2023
> сірыйскі бежанец, які шукае прытулку Ёсць відавочнае лагічнае рашэнне: забараніць нажы
1
Mafkees /адказаць
08.06.2023
К стенке с...у!
08.06.2023
Dzikija ludzi....bezancy.....*azijaty*......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031