Знайсці
08.06.2023 / 16:021РусŁacБел

У Баранавічах студэнтку асудзілі за абразу Лукашэнкі проста ва ўніверсітэце

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбылося выязное пасяджэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы па справе аб абразе Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 КК, пра гэта піша «Вясна». Судзілі студэнтку гэтай навучальнай установы.

Суд у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце

18-гадовай студэнтцы Аліне Коваль прызначылі два гады абмежавання волі без скіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Паводле версіі абвінавачвання, дзяўчына, знаходзячыя ў інтэрнаце, 26 верасня 2022 года пакінула ў адным з тэлеграм-чатаў «абразлівы каментар» пра Лукашэнку.

Пасяджэнне суда непасрэдна ў ВНУ праходзіла па ініцыятыве пракуратуры. Прысуд вынес суддзя Мікалай Кміта.

Чытайце таксама:

«Піша, але на волю нічога перадаць не можа». У зняволенага Уладзіміра Мацкевіча ў турме з'явіліся праблемы са здароўем

«Жонцы псіхалагічна з трыма дзецьмі складана». Андрэй Дзмітрыеў чакае разгляду апеляцыі

Берасцеец атрымаў год калоніі за адно абразлівае слова на адрас Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.06.2023
Ni treba *abrazac* Lukasenku ! Uzo niczoga ni zrobish !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера