Знайсці
08.06.2023 / 16:115РусŁacБел

Беларусы абвінавацілі канадцаў у калійным дэмпінгу ў Кітаі

Беларуская калійная кампанія абвінаваціла канадскага канкурэнта Canpotex у пастаўках калію Кітаю па дэмпінгавых цэнах.

«6 чэрвеня 2023 года Canpotex абвясціла, што дамовілася з кансорцыумам па закупках аб пастаўках калію ў Кітай па кантрактным кошце 307 даляраў ЗША за тону CFR, што будзе на 283 даляры ЗША за тону ніжэй, чым па кантракце на 2022 год, а таксама прыкладна на 115 даляраў ЗША за тону ніжэй за кантрактны кошт, вызначаны з індыйскімі пакупнікамі ў красавіку 2023 года», — гаворыцца ў паведамленні БКК.

«Гэтая цана значна ніжэйшая за нашы чаканні і не адлюстроўвае фундаментальныя рынкавыя фактары ў ключавых рэгіёнах паставак. Такое зніжэнне цаны разбурае рынкавую раўнавагу і дае лжывы сігнал сусветнаму рынку калію. Такім чынам, БКК не падтрымлівае яго», — адзначаецца ў паведамленні.

Кампанія паабяцала забяспечыць сваім кліентам пастаўкі калію па канкурэнтных цэнах, але «на прымальных для нас камерцыйных умовах».

Чытайце таксама:

ЕС не плануе выводзіць беларускія ўгнаенні з-пад санкцый — Ёзвяк

Ціханоўская пагаварыла з прэм’ерам Партугаліі пра санкцыі на калійныя ўгнаенні

На сусветны рынак калію ідзе новы моцны гулец

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Янка/адказаць/
08.06.2023
Заклапочанасць галоўных бенефіцыяраў БКК - Віці і Вані - цалкам зрузмелая. Праз спыненне транзіту праз Клайпеду и Мікалаеў лагістычныя выдаткі БКК узраслі на парадак, што істотна падвысіла сабекошт беларускага хлоркалію.З улікам таго, што "крепкие хозяйственники" яшчэ да падзей 2020 сістэмна дэмпінгавалі, пры гэтым адкатывалі сабе на задраных лагістычных выдатаках праз афіляваныя фірмы пры клайпедскім порце, прыбыткі БКК і дагэтуль былі невялікімі, пры тым што БКК амаль на займаўся аднаўленнем абсталявання. А тут яшчэ паўстае выбар - альбо знізіць асобныя апетыты, альбо ўвогуле увесці БКК у глыбокія страты. Сапраўды заклапоцішься.
0
Ёсік/адказаць/
08.06.2023
А я не аднойчы чуў, нават, ад расейскіх вытворцаў, што такога демпінгу, як БКК, ніхто ніколі ў сьвеце не рабіў. Хто-та ўрот?
0
Андрусь/адказаць/
08.06.2023
Просім-просім мы ўвесь свет: адасабляйце беларусаў і лукашыстаў. А "Наша Ніва" проста ў загалоўку называе беларусамі кіраўніцтва аднаго з асноўных гаманцоў лукашызму, якое праз палітычныя погляды пазбавіла працы дзясяткі, калі не сотні сваіх жа супрацоўнікаў. 
Дык можа нашыя палітыкі проста дураць галаву ўсяму свету і Украіне ў прыватнасці, калі кажуць, што ёсць беларусы - і яны на светлым баку, а ёсць лукашысты? Можа насамрэч, ніякага такога падзелу няма? 
Ці гэта проста у НН няма каштоўнаснай рэдакцыйнай палітыкі? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930