Знайсці
08.06.2023 / 16:20РусŁacБел

Яшчэ адзін банк пераходзіць пры разліку па картах Mastercard на юані

Белаграпрамбанк з 8 чэрвеня мяняе валюту разлікаў з міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard з даляра на юань, пра гэта паведаміла ягоная прэс-служба.

Новаўвядзенні закрануць разлікі за мяжой, у тым ліку ў замежных інтэрнэт-крамах і сэрвісах, а таксама аперацыі ў самой Беларусі, якія робяцца ў прыстасаваннях іншых банкаў у замежнай валюце.

Цяпер уладальнікаў карт Mastercard Белаграпрамбанка чакае падвойная канвертацыя пры разліках за мяжой, калі валюта карты адрозніваецца ад валюты аперацыі. Сума спачатку будзе канвертавацца ў юані, затым у валюту карты і толькі пасля гэтага спішацца з рахунку.

Раней шэраг беларускіх банкаў ужо перавялі разлікі з сістэмай Mastercard з еўра або даляраў на юані. Гэта зрабілі, у прыватнасці, Альфа-Банк, Белгазпрамбанк, БНБ-Банк, Статус Банк.

Чытайце таксама:

Некалькі беларускіх банкаў мяняюць валюты разлікаў па картах Mastercard на кітайскі юань

Закупіліся юанямі, а не далярамі. І што з імі стала праз год?

Беларусь будзе разлічвацца за кітайскія даляравыя крэдыты ў юанях — тое на тое

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930