Знайсці
08.06.2023 / 16:357РусŁacБел

Гомельскі «Спартак» будзе выпускаць шакалад са смакам колы

Гомельская фабрыка «Спартак» плануе павялічыць выпуск малочнага шакаладу з начынкамі, каб канкурыраваць на гэтым полі з заходнімі брэндамі.

Фота: bestbelarus.by

Па словах спецыялісткі па выставачнай дзейнасці «Спартака» Дар'і Харлашкінай, сярод навінак, з якімі кандытары плануюць выйсці на рынак, шакалад з дадаткамі ў выглядзе папкорна, мармеладу, выбухной і салёнай карамелі, а таксама са смакам колы.

У гэтым годзе фабрыка ўжо пачала выпускаць горкі шакалад з малінай і здробненым фундукам, апельсінам, а таксама з лімонам і імбірам.

Лінія па вытворчасці тонкага пліткавага шакаладу з розным утрыманнем какава-прадуктаў адкрылася на «Спартаку» гэтай вясной.

У асноўным прадукцыю «Спартак» адпраўляе ў Расію, на якую прыпадае каля 70% аб'ёму экспартаваных прысмакаў. 

Чытайце таксама:

У Беларусі ў продажы зноў з'явіліся славутыя нямецкія шакаладкі. Але не ўсе

Іран, ААЭ, Бразілія… Слодычы з якіх краін можна цяпер пабачыць на паліцах беларускіх крам?

У беларускія крамы вярнуліся жэлацінкі Haribo, але не тыя, што былі раней

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Жвір/адказаць/
08.06.2023
Вось навошта ? А дзе клясычны смак чакаляты ? Дзе яна без нічога, проста ўласна чакалята ? Усе заўважылі, што такога вырабу цяпер зусім мала ? Каб ашчаджаць на заморскай сыравіне, пачалі масава падмешваць усякае лайно, ціпа дзеля разнастайнасьці палітры смакаў...:) Дык гэта ўжо не чакалята, а прадукт з ейным дадаткам,.. так і пішыце...
1
кака кола/адказаць/
08.06.2023
у Спартака норм прадукцыя
а некаму ўсё абы абасраць
5
какфетка/адказаць/
08.06.2023
парашанскае вам больш па душы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930