Знайсці
08.06.2023 / 21:1937РусŁacБел

Новы віток канфлікту ў «Байполе»: заявілі, што Азараў там ніхто і яго выключылі

Працягваецца публічнае высвятленне адносін паміж былымі сілавікамі, аб'яднанымі ў арганізацыі «Байпол». Мацвей Купрэйчык, якога кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў сёння абвінаваціў у выкраданні доступу да ютуб-канала і акаўнтаў у сацыяльных сетках «Байпола», апублікаваў сваю версію таго, што адбываецца. 

Аляксандр Азараў

Мяркуючы па тым, што сам Азараў казаў пра перахоп Купрэйчыкам кантролю над тэлеграм-каналам «Байпола», апублікаваны ў ім пост можна расцэньваць як версію падзей вачыма гэтага чалавека і звязанай з ім, карыстаючыся тэрміналогіяй Азарава, «групы асоб». Наколькі яна шматлікая, на падставе наяўнай інфармацыі казаць складана. Азараў казаў, што звольнілі тых, хто адмовіўся праходзіць паліграф.

Купрэйчык пацвердзіў раскол у «Байполе», але з ягонай званіцы сітуацыя выглядае інакш.

Так, сцвярджаецца, што Аляксандр Азараў, маўляў, не ёсць і ніколі не быў заснавальнікам ці кіраўніком аб'яднання «Байпол», створанага 20 кастрычніка 2020 года. Ён нібыта толькі кіраўнік фонду «Байпол», створанага 26 мая 2021 года як тэхнічны элемент функцыянавання аб'яднання, і функцыі Азарава толькі фармальныя.

Адмаўляецца таксама тое, што «Байпол» вылучаў кандыдатуру Азарава ў якасці прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі: маўляў, акрамя самога Азарава, нікога з «Байпола» там няма.

Супрацоўнікі «Байпола» цяпер нібыта праводзяць унутранае разбіральніцтва «ў дачыненні да правамернасці і мэтазгоднасці шэрагу фінансавых аперацый вышэйпаказанага фонду», у той час як Азараў і яшчэ адзін з яго заснавальнікаў Станіслаў Лупаносаў нібыта адмаўляюцца даваць фінансавую справаздачнасць.

Больш за тое, нібыта Азараў ужо 4 дні «хаваецца ад калектыву, не з'яўляецца ў офісе, спрабуе рассылаць у медыя недакладную інфармацыю ў дачыненні да супрацоўнікаў «Байпола». А калегі ягоныя, маўляў, доўга цярпелі і чакалі ад яго канструктыву, але

«ў сувязі з працягам Азаравым і Лупаносавым дэструктыўнай дзейнасці, выяўленымі парушэннямі з іх боку патрабаванняў бяспекі, 07.06.2023 калектывам Аб'яднання сілавікоў Беларусі BYPOL прынятае рашэнне аб выключэнні названых асоб са складу гэтай грамадскай арганізацыі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
158
Ха-ха
34
Ого
13
Сумна
7
Абуральна
20
1
Правдоруб/адказаць/
09.06.2023
даведка, я знаю! Когда-то, в начале нулевых, попал в лапы тогда ещё КБОПИКа по Минску на Розочке. До сих пор помню.
1
денисовская/адказаць/
09.06.2023
анатам, раньше фото и видео не были доказательством в суде...
а теперь видите, что...
по ходу и суда уже нет 
0
Капыцька/адказаць/
12.06.2023
Азараву трэба хутка з Зянонам альбо Макарам закатантачыць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031