Знайсці
09.06.2023 / 19:5023РусŁacБел

Чым адметныя самалёты F-18, якія атрымае Украіна

Крыніцы ў аўстралійскім урадзе паведамляюць аб падтрымцы Вашынгтонам ідэі перадачы Украіне 41 знішчальніка-бамбардзіроўшчыка F-18 Hornet. Гэты амерыканскі самалёт — асноўны баявы самалёт Вайскова-марскіх сіл ЗША.

Самалёт McDonnell Douglas F-18 Hornet. Фота: Wikimedia Commons

Як паведамляе Politico, украінскі бок падымаў пытанне паставак названых самалётаў падчас закрытых сустрэч на саміце па бяспецы ў Сінгапуры на мінулым тыдні.

Пра асаблівасці гэтых самалётаў у сваім відэастрыме распавёў вайсковы эксперт Алег Жданаў.

F-18 — самалёт пакалення 4+, які быў распрацаваны McDonnell Douglas у 1970-я гады для выкарыстання з палубы авіяносца. Ён эксплуатуецца з 1983 года і выкарыстоўваецца Корпусам марской пяхоты ЗША і іншымі краінамі.

Hornet развівае хуткасць каля 2000 км/г, ён узброены 20-мм гарматай, бомбамі, ракетамі і высокадакладным узбраеннем. Гэта знаёмыя ўкраінцам ракеты AIM-120 AMRAAM (супрацьпаветраныя), Harm (супрацьрадыёлакацыйныя), Harpoon (супрацькарабельныя), JDAM (планавальныя бомбы) і іншыя заходнія ўзоры.

Самалёт удзельнічаў у аперацыі «Бура ў пустыні» ў Іраку, вайне ў Афганістане, бамбардзіраванні абʼектаў рэжыму Кадафі ў Лівіі.

Як адзначае Жданаў, самалёт F-18 Hornet ствараўся для працы з авіяносцаў, дзе садзіцца і ўзлятаць прыходзіцца ў цеснай прасторы, таму ў яго больш трывалае, напрыклад, шасі, якім ён «бʼецца» аб палубу. У параўнанні з F-16 у яго ўзмоцненае шасі.

Як адзначае эксперт, абодва самалёты па тактыка-тэхнічных характарыстыках прыкладна аднолькавыя. Некаторыя вайсковыя спецыялісты, параўноўваючы іх, гавораць так: «Калі вы хочаце паліхачыць, як на спартыўным аўтамабілі, то тады F-16. Калі ж вы хочаце «прыгожа і з камфортам», як на джыпе з поўным прывадам, то ў гэтым выпадку F-18». Такім чынам, па словах Жданава, F-16 рэзвы і хуткі, а F-18 — упэўнены і спакойны.

Самалёт F-18 выконвае тры функцыі. Ён знішчальнік, бамбардзіроўшчык і штурмавік. А тое, што ён палубны, дае яму плюс у тым, што ён можа эксплуатавацца з аэрадромаў нават не лепшай якасці.

Жданаў заўважае, што F-18 — асноўны баявы самалёт Вайскова-марскіх сіл ЗША. Розных яго мадыфікацый там налічваецца звыш 1000 штук. Ён таксама выкарыстоўваецца ў шэрагу краін, напрыклад, Аўстраліі, Іспаніі, Канадзе, Кувейце, Малайзіі, Швейцарыі і Фінляндыі.

Спікер Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат у сакавіку адзначаў, што Украіне патрэбны сучасныя самалёты пакалення 4+/4++, да якіх адносіцца F-18, для перахопу планерных бомбаў.

19 мая прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падтрымаў міжнародную кааліцыю знішчальнікаў для Украіны. Таксама прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак абвясціў, што Вялікабрытанія, ЗША, Нідэрланды, Бельгія і Данія будуць удзельнічаць у падрыхтоўцы ўкраінскіх пілотаў на заходніх знішчальніках.

2 чэрвеня кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак паведаміў, што да кааліцыі знішчальнікаў для Украіны далучылася ўжо восем краін.

5 чэрвеня міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што УСУ падчас свайго контрнаступлення гэтым летам не будуць выкарыстоўваць знішчальнікі F-16.

Чытайце яшчэ:

Украіна атрымае ракеты AIM-9. Што гэта значыць?

Ці чакаюць Украіну жахлівай сілы ўдары з паветра ўсёй масай расійскай авіяцыі?

Расійскі эксперт патлумачыў, чаму планерныя бомбы расійскай вытворчасці ўпалі на Белгарад

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Санта/адказаць/
10.06.2023
Acab, ‘перш ніж папракаць’, варта было б і табе ўважліва прачытаць мой каментар, дзе ні слова няма пра твае сімпатыі, а ёсць толькі пытанні (якія дагэтуль без адказу) і парады глядзець у свой ‘агарод’. Усё астатняе, пустое трызненне накшталт саўковай бздуры)
10.06.2023
Санта, "глядзі за сваім аграномам-збаўцам" пішаце вы. Гэта не аформленае пытаньнем. Зрэшты, нейкія фармальныя дачэпкі.
0
Казік/адказаць/
11.06.2023
Acab, > Трэба зброю набываць, купляць, а не чакаць ў гуманітарцы
Калі б у Украіны былі грошы (зараз 70% іх бюджэта гэта заходняя дапамога) і каб самалёты і іншая актуальная зброя была ў ваенторгу, то напэўна б Украіна набыла яе сабе. Але з канапы, вядома, лепей бачна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера