Знайсці
09.06.2023 / 08:024РусŁacБел

Трампу выставілі абвінавачанні па сямі пунктах. Адвакат назваў іх смешнымі

Адвакат Дональда Трампа Джым Трасці пацвердзіў у чацвер вечарам, што былому прэзідэнту было выстаўлена абвінавачанне па сямі пунктах, і паведаміў, што гэтыя абвінавачанні «выцякаюць з закона аб шпіянажы».

Дональд Трамп. Фота: Charlie Neibergall / AP

«У ім ёсць некаторыя фармулёўкі, што дазваляюць выказаць здагадку, што гэта будзе за сем абвінавачанняў. Не на 100% ясна, што ўсе яны асобныя абвінавачанні, але ў асноўным яны выцякаюць з абвінавачання ў адпаведнасці з законам аб шпіянажы», — цытуе Трасці CNN.

Трасці назваў абвінавачанні ў шпіянажы «смешнымі» і дадаў, што ёсць таксама «некалькі абвінавачанняў у перашкодзе працы і ў ілжывых паказаннях».

Адвакат Трампа сказаў, што яго каманда не атрымала копіі абвінаваўчага заключэння, а замест гэтага атрымала позву ў суд па электроннай пошце.

Трасці таксама пацвердзіў, што Трамп з'явіцца ў судзе ў аўторак, але не сказаў, якія адвакаты будуць прысутнічаць разам з былым прэзідэнтам.

Вялікае журы прысяжных суда Манхэтэна прагаласавала за выстаўленне абвінавачання экс-прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Чытайце таксама:

Арыштавалі Дональда Трампа, але тут жа вызвалілі

Суд прызнаў былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вінаватым у згвалтаванні пісьменніцы Джын Кэрал

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
2
Мазай./адказаць/
09.06.2023
И что? повестка по электронной почте, без обвинительного заключения? и американские адвокаты не оспаривали? Офигеть. Очень символично.
2
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
09.06.2023
какой плоский у него аэродром на голове
говорят он часто падает с кровати
с чужой

0
выбарныя схемы/адказаць/
09.06.2023
Перад выбарамі абвінавачванні. Так нечакана
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930