Знайсці
09.06.2023 / 09:552РусŁacБел

У прэзідэнты Фінляндыі ідзе міністр, які прыязджаў у Мінск і крытыкаваў Лукашэнку

Міністр замежных спраў Пека Хаавіста (партыя «Зялёныя») заявіў у чацвер аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе.

Пека Хаавіста. Фота: Olivier Matthys / AP

Хаавіста заявіў на прэс-канферэнцыі, што пагадзіўся на прапанову выбарчага аб'яднання вылучыць сваю кандыдатуру на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе. Ён балатуецца ў якасці кандыдата ад аб'яднання выбаршчыкаў, а не «зялёных», піша Yle.

Для фарміравання выбарчага аб'яднання яму трэба заручыцца падтрымкай прынамсі 20 000 выбаршчыкаў.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе 28 студзеня 2024 года.

Пека Хаавіста вырваўся ў лідары сярод патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў студзеньскім апытанні Yle.

Ён займае пасаду міністра замежных спраў з лета 2019 года.

65-гадовы Хаавіста вылучаў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2012 (у першым туры набраў 18,8 працэнта галасоў, у другім — 34,6) і ў 2018 годзе (меў тады 12,4 працэнта).

Тады двойчы перамог Саўлі Нійністэ.

У лістападзе 2019 года Хаавіста прыязджаў разам з міністрам замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ ў Мінск. Па вяртанні ў Хельсінкі ён раскрытыкаваў беларускія ўлады за тое, што яны не пусцілі апазіцыю ў парламент.

«Вы так думаеце. А вось яны (кіраўнікі МЗС Швецыі і Фінляндыі. — «НН») пачалі казаць: «Чаму няма празаходніх апазіцыянераў? У мінулым было тры чалавекі, а ў гэтым — ніводнага». Не ўва мне прычына. Калі людзі не падтрымліваюць, што я магу зрабіць? — казаў потым Лукашэнка. — Я кажу: вы ім не давайце грошай. Яны даюць грошы, тыя купляюць аўтамабілі, будуюць асабнякі. Грошы немалыя ідуць. Мы іх усе бачым. Тое, чаго не бачым мы, нам расіяне падкажуць, адкуль яны ідуць. Звычайна праз Літву, Польшчу. Амерыканцы, немцы фінансуюць. Добра яны жывуць. Нашто ім гэтая ўлада, боль галавы?»

Сустрэліся тады Хаавіста і Ліндэ з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Фота: фэйсбук Алеся Бяляцкага

Чытайце таксама:

Міністр замежных спраў Фінляндыі расказаў, якія аргументы выкарыстоўваў Уладзімір Макей у размовах з замежнымі калегамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
ой, какая фотачка/адказаць/
09.06.2023
а сьвета з им сустракалася?
09.06.2023
Idze u Prezydenty ? Tak jasce ni pryishou ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера