Знайсці
09.06.2023 / 12:372РусŁacБел

У Лагойску трэція суткі няма вады. Зусім ніякай

Прычынай называюць засуху.

Фота: Logoysk.by

У Лагойску праз засуху жыхары сядзяць без вады ўжо трэція суткі. У мясцовых чатах лагойцы пачалі скардзіцца на праблемы з водазабеспячэннем яшчэ ў аўторак, 7 чэрвеня. Да наступнай раніцы вады не было ўжо амаль ва ўсіх кватэрах горада, піша Tochka.by.

Праблему абяцалі выправіць на працягу сутак. Аднак гараджане скардзяцца ў сацсетках, што вады ў горадзе па-ранейшаму няма.

Прычыну патлумачылі ў Вілейскім водаканале. Аказалася, уся справа ў засусе.

Горад забяспечваеца вадой у асноўным з водазабора «Ніўкі». З-за адсутнасці дажджу і масавага паліву прысядзібных участкаў рэзервуар быў вычарпаны.

«Акрамя таго, практычна вычарпаліся воды, ад якіх ён папаўняўся. Каб зняць праблему, кіраўніцтвам Вілейскага водаканала было прынята рашэнне паглыбіць свідравіну, падоўжыць трубы і апусціць помпу. Усе падрыхтоўчыя работы былі выкананыя загадзя», — заявілі на прадпрыемстве, адзначыўшы, што 7 чэрвеня быў мантаж абсталявання.

Цяпер у горадзе арганізаваны падвоз вады, забяспечваюцца вадой і дзіцячыя сады, і школы, і бальніцы, і іншыя сацыяльныя аб'екты.

Чытайце таксама:

Май 2023-га стаў у Беларусі самым засушлівым з 1945 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
што - сьнегу ня будзе?/адказаць/
09.06.2023
"і іншыя сацыяльныя аб'екты."
а гарналыжны курорт?
09.06.2023
Niczoga ! Padvjazuc !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера