Знайсці
09.06.2023 / 15:001РусŁacБел

Дзяржстандарт забараніў прадаваць джынсы Zara

Тканіна прапускае значна менш паветра, чым павінна па нормах.

Фота: Дзяржстандарт

Мужчынскія джынсы гандлёвай маркі Zara забароненыя да продажу ў Беларусі, такое рашэнне прыняў Дзяржстандарт.

Пайсці на такія меры прыйшлося з-за таго, што тканіна, з якой пашытыя джынсы пад артыкулам Z88802, прапускае значна менш паветра, чым павінна па нормах. Так, пры норме не менш за 50 дм3/м2∙с гэты паказчык склаў 30 дм3/м2∙с.

Джынсавыя штаны былі пашытыя для вядомага брэнда адзення ў Кітаі. Цяпер іх не толькі забаронена прадаваць і ўвозіць у Беларусь, але і неабходна выключыць з продажу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10.06.2023
Ahreneli ? Geta lepshy gatunak i cana tez....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера