Беларуская рада культуры запускае новы магістрат
Беларуская рада культуры запускае магістрат аўтарскіх аўдыяэкскурсій. Пасля паспяховага гуртавання больш як 300 чалавек вакол аднаўлення выдавецтва Андрэя Янушкевіча «Кнігаўка» і праекта «Спадчына» БРК прапануе беларусам аб’яднацца ў новую супольнасць.
«Запускаем чарговы магістрат — гістарычны. Гэтым разам заклікаем вас падтрымаць платформу аўтарскіх аўдыяэкскурсій па Беларусі, Літве і Польшчы — ULegend @ulegendapp.
Ужо прапаноўваецца пяць экскурсій па Мінску і Вільні. Пагуляць па цікавых марштутах можна з дапамогаю тэлеграм-бота ULegendAppBot.
У планах:
- запуск мабільнага дадатку для падарожжаў;
- +10 маршрутаў да канца года;
- распрацоўка гульнявых квэстаў па маршрутах.
Давайце дапаможам ULegend рэалізаць гэтыя планы як мага хутчэй!»
Што пра праект кажуць прадстаўніца ULegend Валерыя Чарнаморцава і кіраўнік @bielmahistrat Цімафей Акудовіч, чытайце ў картках, а падтрымаць магістрат можна па спасылцы ў сторыз», — кажуць аўтары праекта.
Чытайце таксама:
Магістрат «Кнігаўка»: Рада культуры запускае першы праект «беларускага Патрэона»
У магістраце «Кнігаўка» ўжо больш за 300 удзельнікаў. І да яго можна далучацца
Беларуская рада культуры запускае чарговы магістрат — «Spadčyna-Уроцлаў»





