Знайсці
09.06.2023 / 18:22140РусŁacБел

Украінскі палітык Сяргей Прытула выставіў патрабаванне да Ціханоўскай

Папулярны ўкраінскі тэлевядоўца і палітык Сяргей Прытула выступіў з нечаканай заявай, у якой папрасіў Святлану Ціханоўскую даць адказ на некалькі важных для ўкраінцаў пытанняў.

Сяргей Прытула заклікаў Святлану Ціханоўскую адказаць на пытанне аб выплаце Украіне рэпарацый. Скрын відэа ютуб-канала Прытулы

У сваім ютуб-канале Сяргей Прытула размясціў відэа, у якім адзначыў, што

ва Украіне шмат размоў пра Расію, яе будучае паражэнне, пра выплату ёю рэпарацый, але пры гэтым забываюцца пра Беларусь. І дарма. На думку палітыка, ёсць пэўная схаваная рызыка. І ён бы хацеў актуалізаваць тэму Беларусі, каб «яна вісела ў паветры і не знікала з гарызонту».

Сяргей Прытула заўважае, што любая краіна, якая далучылася да агрэсіі Расіі супраць Украіны, павінна быць пакараная, павінна несці адказнасць і заплаціць па рахунках. Адносна іх павінен дзейнічаць прынцып непазбежнасці пакарання за далучанасць да забойства грамадзян Украіны, знішчэння гарадоў і вёсак, разбурэнне інфраструктуры.

«Хто і колькі заплаціць, потым з калькулятарамі ў руках палічаць спецыяльна навучаныя людзі», — заяўляе палітык.

Сярод краін, якія павінны будуць заплаціць, Прытула называе Расію, Іран і Беларусь.

Адносна апошняй, заўважае палітык, узнікае адзін цікавы момант, які можа ўсё нівеляваць. Увесь цывілізаваны свет разам з Украінай цяперашняе кіраўніцтва Беларусі не прызнаў. Лукашэнка нелегітымны. Падставаю для гэтага, нагадвае Прытула, сталі падзеі лета 2020 года.

Палітык заўважае, што рана ці позна ў Беларусі адбудзецца змена ўлады, і дыктатарскі рэжым падзе. Ён прапануе дапусціць, што ў выніку пэўных геапалітычных працэсаў да ўлады ў Беларусі прыходзіць ліберальна-дэмакратычная апазіцыя.

«Але ў той момант, як Украіна будзе чакаць ад Беларусі сатысфакцыі ў фінансавым вымярэнні за ўдзел у ваеннай агрэсіі супраць нашай дзяржавы, цалкам імаверна, што не нейкая ўмоўная, а канкрэтная спадарыня Ціханоўская выйдзе на трыбуну і скажа: «Шаноўныя, беларусы скінулі з сябе ярмо дыктатара Лукашэнкі. Нам вельмі шкада, што наша дзяржава стала плацдармам для расійскіх войскаў, але ў гэтым няма віны беларускага народа.

Адказнасць цалкам ляжыць на папярэдняй уладзе, якая стала марыянеткай Крамля. І ўвогуле наша краіна пад акупацыяй РФ. Таму мы, Беларусь, такая ж ахвяра, як і Украіна. І з нас, як кажуць, «спросу нет».

Прытула заўважае, што з усёй павагай ставіцца да хлопцаў і дзяўчат з палка Каліноўскага, да беларусаў, якія валанцёрылі і данацілі на карысць Украіны. Але, на яго думку, «індывідуальныя подзвігі не могуць перакрэсліць юрыдычную адказнасць краіны-сузаснавальніцы ААН».

Палітык нагадвае, што з Беларусі выляталі самалёты, якія бамбілі Украіну, запускаліся ракеты па ўкраінскіх гарадах, калонамі заходзілі расійскія войскі, якія ўчынялі генацыд у Бучы, Ірпені і Барадзянцы.

Палітык заяўляе: «Дзяржава Беларусь нясе адказнасць за смерці тысяч украінцаў, за зруйнаванае жыццё мільёнаў украінцаў, за знішчаныя гарады і вёскі. Украінскі парламент павінен неадкладна прызнаць Беларусь краінай-агрэсарам.

А беларуская ўлада ў выгнанні павінна даць украінцам адказы на простыя пытанні. Ці ўсведамляеце вы адказнасць за тое, што ваша дзяржава зрабіла з нашай? Ці гатовыя вы гарантаваць украінцам кампенсацыю страт і сплачваць рэпарацыі разам з РФ?»

Гэтыя канкрэтныя пытанні Прытула адрасуе Ціханоўскай і заўважае, што «адказы на іх дадуць украінцам дакладнае разуменне, як далей выбудоўваць дыялог і з вамі, і з вашай краінай у цэлым».

У канцы Сяргей Прытула адзначае, што ўкраінцы схіляюць галовы перад светлай памяццю кожнага беларуса, які паклаў жыццё ў вайне з Расіяй за незалежнасць Украіны і Беларусі.

«Але ўсё ж такі ў нас ёсць шмат пытанняў да дзесяцімільённай краіны, якая дазволіла скарыстацца сабою для таго, каб расіяне маглі забіваць украінцаў. Дайце адказы на гэтыя пытанні».

Чытайце яшчэ:

Маравецкі: Польшча не дапусціць прымусовага перасялення мігрантаў

Падаляк заявіў, што Масква «адбівае глабальны наступ, якога яшчэ няма»

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Слава Украіне! Слава беларускіх дабраахвотнікам!/адказаць/
12.06.2023
Раман, а якія мільены беларусаў на баку Расеі???? 
вельмі жадаеце бачыць беларусаў жахлівым быдлам?
не атрымаецца! статыстыка супраць вас!
1
Прытула, для цябе не Пані Ціханоўская, а Святлана Георгіўна!!!/адказаць/
12.06.2023
Ноўнэйм , Згодзен.
Падабаецца ім Ціханоўская - ці не, не важна, гэта дэмакратычны выбар 70% беларусаў (вызваліць палітвязняў і правесці новыя выбары) і іншага легітымныага прадстаўніка ў беларусаў у свеце зараз няма
Калі жадаеце дакапацца да Ціханоўскай - значыць вы супраць дэмакратыі ў Беларусі.

І ДЛЯ ЦЯБЕ ПРЫТУЛА, ты ж да свайго Валодзі не звяртаешся "ПАН ЗЯЛЕНСКІЙ"
Дык з якога табе прэзідэнт Беларусі стала "пані Ціханоўская"
Для цябе гэта Святлана Георгіеўна
Ці ты так ненавідзіш што ажно каверкаеш імёны як 5класнік?????
 
1
ЗеленыйПопугай/адказаць/
14.06.2023
Клоун не понимает что репараций требуют после полноценной победы в войне. Требовать репараций когда ты даже свои земли не деоккупировал... это признак того что человек носитель гена украинства. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера