Знайсці
09.06.2023 / 18:038РусŁacБел

Першая еўрапейская краіна спыніла працу пасольства ў Расіі

Аб прыпыненні з 1 жніўня працы пасольства ў Маскве абвясціла міністарка замежных спраў Ісландыі.

Фота: facebook.com / IcelandinMoscow

«Гэта няпростае рашэнне, бо Ісландыя падтрымлівае багатыя адносіны з народам Расіі з моманту здабыцця намі незалежнасці ў 1944 годзе. Аднак цяперашняя сітуацыя проста не дазваляе невялікай дыпламатычнай службе Ісландыі мець амбасаду ў Расіі», — сказала кіраўніца ісландскага МЗС Тордзіс Гільфадоцір.

Усяго ў Ісландыі 18 пасольстваў па ўсім свеце. У Маскве краіна адчыніла прадстаўніцтва ў 1944 годзе, але ўжо зачыняла яго ў апошнія гады кіравання Іосіфа Сталіна — у 1951—1953 гг.

Ісландыя стала першай краінай, якая спыніла працу пасольства ў Расіі. Акрамя таго, у канцы мая Германія абвясціла аб закрыцці трох з пяці сваіх консульстваў у Расіі, а таксама амаль усіх расійскіх генконсульстваў у ФРГ. 

Чытайце таксама:

Tinder з праверкай на інцэст, селядзец у цукры і батуты, якія могуць прыляцець на галаву. Беларуска расказала пра жыццё ў Ісландыі

«Любы нармальны чалавек быў бы ў шоку». Беларуска перабралася ў Ісландыю і распавяла, як там жывецца

Названыя пяць краін, здольных перажыць ядзерную зіму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
09.06.2023
Пісаў-пісаў камэнтар, які прагрэс вялічэзны ў ісьляндыях, кабечыя міністэрскія квоты, высунуў прапанову, адказаць краўдфайдынгавым зборам на палет Зарэцкай на Месяц, паказаць – і мы за эмансыпацыю. Ліст да Маска адаслаў, колькі квіток для першае беларускі, а нашаніва зарэзала на мадэрацыі. Плачу вось, роспач мяне апанавала, ані кабечых квотаў, ані правоў транспэрсонаў
2
Максим Дизайнер/адказаць/
10.06.2023
Ух, ты!За почти полтора года войны всего одни,
2
Чарлі/адказаць/
10.06.2023
Acab, закусывай
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера