Знайсці
09.06.2023 / 19:3012РусŁacБел

«А калі ўжо і нас забудуць, як 1996-ы ці 2010-ы?»

Беларусь забывае сваіх. Зніклых, забітых, зняволеных і тых, што з’ехалі. Час, як вецер, даўно выдзьмуў боль з прозвішча «Захаранка», выдзьме і з прозвішча «Бандарэнка». Час і шэры побыт перагорнуць старонку для народа. Піша Віктар Наворскі.

Кветкі і сцягі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага каля метро «Пушкінская». Жнівень 2020 года 

Мы застанёмся. На радзіме і за межамі. Але нас як бы і не будзе. Калі зграя «чорных лебедзяў» не спікіруе на нашу зямлю, дык выпусцяцца школьнікі, для якіх 2020-ы будзе недзе разам з 1996-м, 2010-м і гэтак далей. 

Сённяшнім выпускнікам было 13—14 гадоў у 2020-м. Цяпер іх цікавяць асабісты лёс, грошы і каханне, а не палітыка. Гэта нармальна. Але ненармальна, што ў месцы, дзе яны жывуць, не працуюць дэмакратычныя інстытуты. Гэта значыць, што частка іх пройдзе праз затрыманні, катаванні і турмы, апынецца ў палітычнай эміграцыі.

І іх пачнуць забываць. І гэта кола круціцца не першае стагоддзе. І імёны многіх рэальна сцёрліся на старых камянях, а крыжы на безыменных магілах даўно спарахнелі ў пыл. І ў асноўным не іхнія нашчадкі выраслі пад ценем «перагорнутай старонкі».

Цяпер нас вельмі шмат. Сотні тысяч тых, хто можа гаварыць, хто баіцца і над кім вісіць рэальная пагроза арышту за «не тыя» словы, нават не за дзеянні. Тысячы тых, хто прайшоў праз зняволенне, і тысячы іх родных. Большасць з іх не хочуць быць забытымі. 

І я чуў іх крык — на сцішэлых начных мінскіх праспектах і ў гучных панчах падпольных канцэртаў. Сярод іх быў і мой голас. Я гаварыў ім на сталічных вуліцах і ў камерах ізалятараў. Цяпер я крычу бязгучна, з твайго экрана — памятай мяне!

Але ўсё роўна так цікава — а калі ўжо і нас забудуць? Змогуць такое забыць?

Чытайце таксама:

«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу

Хадзіў жарт, што ў лукашыстаў гісторыя пачынаецца з 1917 года. Выявілася, што гэта не жарт

«У дыктатурах законы — не тое, на што звяртаюць вялікую ўвагу, калі дзеляць уладу. І Беларусь не будзе служыць выключэннем у выпадку смерці Лукашэнкі»

Віктар Наворскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Казік/адказаць/
11.06.2023
Усё некалі забудзецца, але тут няма чаго ныць. Цяперашняя сітуацыя даведзена да крытычнай - і ў першую чаргу сілавікі-вертухаі падбадзёраць памяць вам і вашым блізкім. Лукашэнка не такі малады, як у 1996, і нават 2010. Расея хістаецца. У ворагаў рэжыма зброя і баявы досвед. Збірайце соплі і плануйце трансфармацыю Беларусі, каб гісторыя не заспела вас спячымі, як ў 1994-95 годзе
1
Мойша/адказаць/
13.06.2023
Не хвалюйцеся, ужо забыліся бо як ня дзіўна але памяць лепш жыве ў вольных грамадзтвах, а ў таталітарных людзі хаваюць усе ў тым ліку і думкі і ўспаміны
29.09.2023
прн, есть такой. У беларуского посольства в Вильнюсе. Варта святла называется
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера