Знайсці
10.06.2023 / 15:264РусŁacБел

Дым ад лясных пажараў у Канадзе дайшоў да кантынентальнай Еўропы

Па даных CNN, за апошнія некалькі дзён клубы дыму распасціраліся з Канады праз Грэнландыю, Ісландыю і дасягнулі Нарвегіі.

У Канадзе адбываюцца сотні лясных пажараў, у выніку чаго дым ужо накрыў частку тэрыторыі ЗША і дайшоў нават да Нарвегіі.

Навукоўцы з Нарвежскага інстытута даследаванняў клімату і навакольнага асяроддзя (NILU) зафіксавалі павелічэнне колькасці дыму з дапамогай вельмі адчувальных прыбораў, а затым пацвердзілі яго паходжанне з дапамогай прагнознага мадэлявання.

Даследчыкі чакаюць, што ў найбліжэйшыя дні дым распаўсюдзіцца на значныя тэрыторыі Еўропы, але наўрад ці людзі змогуць заўважыць яго ці адчуць пах.

Па словах Нікалааса Евангеліу, старшага навуковага супрацоўніка NILU, нарвежцы могуць адчуваць пах і нават заўважаць дым у выглядзе лёгкай імглы, але гэта не нясе негатыўных наступстваў для здароўя.

«Пажары, якія распаўсюджваюцца з такіх вялікіх адлегласцяў, прыходзяць вельмі «разрэджанымі», — сказаў ён у каментары CNN.

У Канадзе зарэгістравана больш за 400 актыўных лясных пажараў у выніку змены клімату і засухі, таму паветра ў ЗША і Канадзе вельмі забруджанае і патэнцыйна небяспечнае.

Па стане на 8 чэрвеня ў Канадзе адбылося 2393 лясныя пажары, якія выпалілі больш за 4,4 мільёна гектараў зямлі.

Чытайце таксама:

Смог у Нью-Ëрку прымусіў людзей гугліць, як хутка прадаць дом

У Канадзе незвычайна моцныя лясныя пажары. Задымленыя нават Нью-Ёрк і Вашынгтон

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
1
1
Шерхан/адказаць/
10.06.2023
Там шизанутые "экоактивисты" устраивают поджоги
0
Штыр/адказаць/
10.06.2023
Кепска. Усё гэта ўплывае на атмасферныя працэсы над Паўночнай Атлянтыкай, а менавіта там нараджаюцца цыклёны, якія потым робяць надвор'е ў Еўропе. Наступствы вывяржэньня вулкана ў Ісляндыі, у 2010-м, адчуваліся цэлае дзесяцігоддзе.
1
Толпа цвета хаки/адказаць/
10.06.2023
А вместе с дымом прилетел золотой мальчик,ведь в Канаде проблемы закончились. Летай мальчик ,это твой последний срок ,как и у твоего небритого друга .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930