Знайсці
10.06.2023 / 16:327РусŁacБел

Саліста Rammstein Ціля Ліндэмана чарговы раз абвінавацілі ў непрыстойных паводзінах

У апошнія тыдні самая папулярная нямецкая група сутыкаецца з абвінавачваннямі — большая іх частка звязаная з салістам Цілем Ліндэманам.

Rammstein. Фота: інстаграм гурта

Гэтым разам публічна выказаўся Даніэль Жэлінас — былы кіраўнік найбуйнейшага канадскага музычнага фестывалю Festival d'été de Québec (FEQ). Ён распавёў, што ў 2010 годзе арганізатары запрасілі выступіць на фестывалі Rammstein. Апынуўшыся ў Квебеку, людзі з каманды музычнага гурта, па словах Жэлінаса, папрасілі дапамагчы ім знайсці «маладых дзяўчат» для вечарынкі пасля выступу, піша Bild.

«Яны папрасілі пра гэта, але мы адмовіліся. Мы сказалі, што гэта тут не прынята», — паведаміў дырэктар фестывалю канадскаму выданню Le Journal de Québec.

Пасля таго, як групе адмовілі, члены каманды Rammstein вырашылі дзейнічаць самастойна: арганізатары ўбачылі, як яны шукаюць ахвотніц правесці час з музыкамі сярод наведвальніц фестывалю.

«Мы ніколі не бачылі такога раней. З іншымі артыстамі такога не здаралася. Супрацоўнікі фестывалю былі абураныя», — кажа Жэлінас.

Зрэшты, нягледзячы на выказаныя прэтэнзіі, Rammstein яшчэ раз выступіў на фестывалі ў Квебеку — у 2016 годзе.

Паводле звестак крыніц Bild, пасля абвінавачання Ліндэмана ў сэксуальных дамаганнях гурт Rammstein аказаўся на мяжы распаду. Суразмоўцы сцвярджаюць, што, на думку іншых удзельнікаў гурта, Ліндэман уцягвае ўсіх у «брудную гісторыю».

Чытайце таксама:

Гурт Rammstein аказаўся на мяжы распаду

З-за канцэрта Rammstein на два тыдні зачынілі частку галоўнага парку Вільні

У Нямеччыне паставілі помнік салісту Rammstein, але яго хутка скралі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
2
Питон/адказаць/
10.06.2023
т.е. пригласили на фестиваль реального рокера и возмутились его поведению? или это был фестиваль церковной музыки? рука-лицо..
0
Жвір/адказаць/
11.06.2023
Раней іхная творчасьць падабалася, а ў апошні час нейкае месіва з папярэднік канцэртаў у іх. За выключэньнем хіба "Дойчлянд"...
0
Юлия/адказаць/
12.06.2023
Я понимаю когда какому нибудь будь крупному чиновнику подсказывают горничную для скомпроментировать. Где так проЭбался Тилль что ему сейчас приписывают со времен царя гороха?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930