Знайсці
10.06.2023 / 17:0613РусŁacБел

Алег Газманаў стане хэдлайнерам «Музычных вечароў у Мірскім замку»

«Музычныя вечары ў Мірскім замку» — летні фестываль ля сцен замкавага комплексу «Мір», якому ўжо больш за дзесяць гадоў, сёлета пройдзе 16-17 чэрвеня. У праграме чатыры «грандыёзныя канцэрты», сярод якіх хэдлайнерам стане «сольнік» расійскага выканаўцы Алега Газманава, піша Reform.by.

Фота: ekskursii.by

Адкрываць праграму 16 чэрвеня будзе Нацыянальны канцэртны аркестр імя Міхаіла Фінберга з шоу «Музыка па-за часам».

На сольны канцэрт Вікторыі Алешкі «Сапраўднае золата» ў гэты ж дзень завітае адмысловы госць — Аляксандр Саладуха.

Канцэрт артыстаў беларускай эстрады «Нашы любімыя» 17 чэрвеня збярэ знаёмых асоб «правільнай пазіцыі», сярод якіх Алена Ланская, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Жанэт, Вікторыя Алешка, Валерый Шмат, дзяржаўны ансамбль «Песняры», гурт «Коза Ностра», гурт «Аўра», арт-гурт «Беларусь», кавер-бэнд «Ружовыя ружы» ды іншыя спевакі і спявачкі.

Сімвалічна «вянчае» праграму «Музычных вечароў» у Міры сольны канцэрт народнага артыста Расійскай Федэрацыі Алега Газманава — выканаўцы, які ўнесены ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Украіны, Швейцарыі, Канады, Латвіі, Літвы за ўдзел у распаўсюджванні дэзынфармацыі і прапаганды і як асоба, якая мае дачыненне да «акупацыі, незаконнай анексіі і фальшывых рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей».

Чытайце таксама:

У Вільні праходзіць фестываль халадніка ШМАТ ФОТАЎ

На «Беларусь 5» пераблыталі Мірскі і Нясвіжскі замкі

Вітаўтава вежа — невядомы помнік часоў Вялікага Княства Літоўскага над Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15
4
Байрактар/адказаць/
10.06.2023
Цікава, трэ падляцець - паглядзець. Мо, добра пахлопаем...
0
Питон/адказаць/
10.06.2023
путана путана путана.. олежка, ну кто же виноват?
0
Valadzimir/адказаць/
11.06.2023
Рабяты, вы такія сьмешныя. Зараз рэальна йдзе Трэцяя Сусьветная Вайна новага гібрыднага тыпу, адносна недалёка ад "сінявокай" ідуць жэстачайшыя баі, якія, як ужо прызнана, па інтэнсіўнасьці і зацятасьці пераўзыходзяць самыя жорсткіе бітвы Вялікай Айчыннай Вайны, у прыватнасьці, Сталінградскую. І "сінявокая", у выніку ўсёй сваёй складанай папярэдняй гісторыі, адназначна апынулася на гэтым "баку барыкад". І вы што, хочаце, каб на гэтым канцэрце "хэдлайнерам" быў які-небудзь запрошаны цёмнаскуры рэпер, які бы прасьпяваў, які ён хэпі, таму што жыве ў самым клёвым горадзе сьвету Ню-Ёрку? Здаецца, ежу панятна, што зараз надыйшоў сумны і жорсткі час, калі размовы пра культуру ды іньшыя тонкія матэрыі проста не маюць сэнсу, ну а "супрацьлеглы" ўхіл наогул можа быць расцэнены як "інфармацыйная дыверсія"... Але калі некаму ўсё ж вельмі хочацца публічна, ці нейкім чынам выказаць сваё "культурнае" ці іньшае "фе" адносна таго, што адбываецца, паспрабуйце, толькі потым не трэба крыўдзіцца і лямантаваць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера