Знайсці
10.06.2023 / 19:5850РусŁacБел

«Аншлага на канцэрце да Дня Расіі не было. Падтрымка Расіі беларусамі ніякая» — Мірсалімава

Адна з вядомых прарасійскіх актывістак і прапагандыстак «рускага свету» ў Беларусі Эльвіра Мірсалімава чакала ад учарашняга мерапрыемства ў Мінску, прысвечанага святкаванню Дня Расіі, куды большага, чым аказалася ў рэальнасці. І сваё расчараванне тым, што ўбачыла, не ўтрымалася і выліла ў сацсеткі.

Канцэрт да Дня Расіі ў Мінску. Скрыншот відэа

«Так, скажам шчыра, аншлага на ўчарашнім канцэрце, прысвечаным Дню Расіі ў Мінску, не было», — прызнае Мірсалімава ў сваім тэлеграм-канале.

І робіць зусім смелую як для ідэйнага «рускамірца» выснову:

«Улічваючы, што больш за палову з гэтых людзей прыехала цэнтралізавана (па жаданні) з іншых гарадоў, можна смела канстатаваць, што, на жаль, падтрымка Расіі беларускімі грамадзянамі — ніякая. За расійскія сцяжкі не б'юць у беларускай сталіцы — ужо добра, ды і тое — ахоўная зона. А што там спее за ёй і ў галовах маладых беларусаў — Бог ведае. Што заўгодна, але дакладна не любоў да Расіі».

«Сістэмныя нацыяналісты» робяць сваю справу. Не спяшаючыся, сістэматычна, пад маскай «братэрсканароднага сяброўства» паступова адрываюць на ментальным узроўні беларускіх грамадзян ад Расіі. А каб гэтыя працэсы моцна не кідаліся ў вочы, нам з трыумфам будуць паведамляць пра чарговую стопяццот падпісаную інтэграцыйную карту…» — падсумоўвае прарасійская актывістка. 

Апошняе выказванне варта разглядаць у кантэксце ўнутраных супярэчнасцяў у лагеры лукашыстаў, дзе ёсць як адкрытыя ненавіснікі абсалютна любых праяў беларускасці накшталт Вольгі Бондаравай, Святланы Жыгімонт ці той жа Мірсалімавай, так і дзеячы накшталт Ігара Марзалюка, Марата Маркава ці Ільі Бегуна, якія, поўнасцю падтрымліваючы Лукашэнку і ягоны рэжым і звязаўшы з ім усю сваю будучыню, усё ж не хочуць цалкам нішчыць нацыянальныя адметнасці накшталт беларускай мовы і культуры, імкнучыся, хутчэй, паставіць іх сабе на службу. Менавіта іх і мае Мірсалімава на ўвазе пад «сістэмнымі нацыяналістамі», з якімі яна вядзе змаганне.

У той жа час прызнанне з боку палымянай адэпткі «рускамірства», што ў надзвычай русіфікаванай у моўным плане і сурова «зачышчанай» трохгадовымі няспыннымі рэпрэсіямі Беларусі яна не адчувае масавай падтрымкі сваіх ідэй, не можа не цешыць.

Чытайце таксама:

Выступ «Любэ» на Дні Расіі ў цэнтры Мінска суправаджаўся кадрамі расійскай агрэсіі супраць Украіны

 Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

«Настолькі забранзавеў». Бондарава напісала ў пракуратуру на Марзалюка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.06.2023
Отстаньте уже от Беларусов! Вы всему миру надоели.
0
Правіла 3%ў/адказаць/
12.06.2023
На такія зборы увогуле не павінны прыходзіць людзі, на аўтобусах жа звезлі з рэгіёнаў пад пагрозай звальнення, як на "ябацінгі" 
1
Valadzimir/адказаць/
13.06.2023
123, у расейска-заходнім канфлікце на тэрыторыі Украіны на баку Расеі - больш чым палова сьвету. Што да "отстаньте уже от беларусов"... гы-гы  - Расея зрабіла з рэшткаў літвінаў "белоруссов" не для таго, каб ад іх "отстать", а для таго, каб канчаткова іх з сабой, Великой Русью, "воссоединить".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера