Знайсці
10.06.2023 / 23:465РусŁacБел

У Смаргонскім раёне больш за суткі шукалі пенсіянера, а ён не хацеў, каб яго знайшлі

Недалёка ад аграгарадка Лылойці Смаргонскага раёна 8 чэрвеня ратавальнікі МНС знайшлі ў лесе 67-гадовага Леанарда Маслоўскага, які знік больш за суткі да гэтага. Але аказалася, што паратунку мужчына не чакаў і адмыслова ад яго хаваўся, паведамляе Kraj.by.

Пажылы мужчына раніцай 7 чэрвеня выйшаў з дома сумеснага пражывання Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом» у Лылойцях, у якім знаходзіўся з лістапада 2022 года.

Пошукі Леанарда Маслоўскага вялі ратавальнікі раённага аддзела надзвычайных сітуацый, а каля 20:00 да іх далучыліся восем валанцёраў пошукава-выратавальнага атрада «Анёл. Паўночны захад».

Усю ноч да 4 гадзін раніцы яны прачэсвалі наваколлі Лылойцяў — абследавалі лесапалосы, меліярацыйныя каналы, возера па перыметры і закінутыя будынкі. І толькі днём, недзе апоўдні, супрацоўнікі РАНС знайшлі пенсіянера ў лесе прыкладна за кіламетр ад аграгарадка.

«Мы прачэсвалі тое месца, дзе мужчыну сёння знайшлі ратавальнікі. Ён відавочна разумеў, што яго шукаюць, і не хацеў, каб знайшлі. Думаю, што Маслоўскі спецыяльна не адгукаўся на крыкі, хаваўся ў лесе», — сказаў выданню каардынатар валанцёрскага атрада.

Пасля таго, як пенсіянера знайшлі, яго агледзелі медыкі, але ў іх дапамозе ён патрэбы не меў.

Чытайце таксама:

У Любанскім раёне два чалавекі ўпалі ў сяміметровы калодзеж

У Магілёве 6-гадовы хлопчык з кацянём у руках зваліўся з лесвіцы. Дзіця ў цяжкім стане

Пад Віцебскам хлопец хацеў папужаць сяброў, прыкінуўшыся, што топіцца. У выніку патануў сапраўды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
3
1
Островок стабильности и процветания /адказаць/
11.06.2023
Не ад добрага жыцця пайшоў куды вочы глядзяць. Бо жыве ў "краіне для жыцця".
11.06.2023
67 годзікаў? Зусім малады пенсіянер! У такім узросце пенсіянеры актыўна вандруюць па ўсім свеце. Чаму пенсіянер квітнеючай РБ не можа таксама вандраваць? Вось ён і пайшоў.
1
Ануш-енко/адказаць/
11.06.2023
что-то там не так... хоть внешне вроде благообразненько - shliah.by/news/vlast/news24448.html

"Счастный порекомендовал изучить вопрос перехода котельной с твердотопливного отопления на электрическое, что в последующем положительно повлияет на снижение финансовых затрат. Также обратил внимание на организацию благоустройства территории филиала, в частности, есть необходимость в замене ограждения территории."
ага - на з калючым дротам  ̷и̷ ̷е̷г̷о̷ ̷к̷ ̷э̷л̷е̷т̷р̷и̷ч̷е̷с̷т̷в̷у̷ ̷п̷о̷д̷к̷л̷ю̷ч̷и̷т̷ь̷, каб ніхто не збег з такога ТепЛАГа дому
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930