Знайсці
04.07.2023 / 23:015РусŁacБел

На Камароўцы заўважылі цэннікі на кітайскай мове

На мінскай Камароўцы журналісты выдання «Анлайнер» заўважылі, што на тэрыторыі крытага рынку некаторыя цэннікі на мяса і птушку прадубляваныя на кітайскай. Няўжо сапраўды ёсць патрэба?

Прадавачка патлумачыла: кітайцаў сярод пакупнікоў стала так шмат, што цяпер прасцей надрукаваць таблічкі на кітайскай мове, чым мучыцца і камунікаваць праз перакладчык у тэлефоне, які не заўсёды перакладае правільна.

Пра складанасці камунікацыі праз перакладчык у тэлефоне прадавачка не перабольшыла: паспрабаваўшы перавесці таблічку на рускую мову, аказалася, што, мяркуючы па перакладзе, на Камароўцы прадаецца «Наруто» (хоць у рэчаіснасці на цэнніку гаворыцца пра качку).

Злева арыгінальнае фота, справа — пасля апрацоўкі «Яндэкс перакладчыкам».

Чытайце таксама:

«Мне б коцікаў пракарміць». Чаму 80-гадовая мінчанка сядзіць у пешаходным пераходзе на Камароўскім рынку

Колькі каштуе мяса ў Мінску. Вялікі агляд цэн з Камароўкі, гіпермаркетаў і інтэрнэт-крам

Хлопец намаляваў незвычайныя выявы Мінска, а з іх зрабілі прынты для торбачак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
6
1
Жвір/адказаць/
05.07.2023
Ды выдалбоньваюцца камароўскія гандляры. Абы скіраваць кітайцаў да сваіх тавараў. Іншага прызначэньня тым ерогліфам няма. Бо навошта перакладаць назвы тавараў, калі пакупнік сам бачыць, што ж там за шклом вітрыны ляжыць ?
0
Беларус/адказаць/
05.07.2023
Чаркашкварка, яшчэ арабаў і туркменаў-азербайджанцаў))

Галоўнае што на беларускай мове няма надпісаў.
Няхай кітайцы нашую вывучаюць, а не ў стыле расейцаў прыязджаюць у чужую краіну і чакаюць што іх будуць разумець 
05.07.2023
Беларус, как и украинцы…
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031