© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
Лукашысты пачалі цынічна будаваць ідэялогію сваёй дыктатуры на костках ахвяраў WW2, дэманізуючы палітычных праціўнікаў праз атаясамліванне ўсяго нацыянальнага з нацызмам у рамках штучнай тэорыі "генацыда беларускага народа", якая была тэрмінова прыдуманая імі пасля паразы лукашэнкі на выбарах і рэвалюцыі 2020. Дзяля чаго спатрэбілася і падвысіць колькасць ахвяр сярод цывільных, уключыць у іхны склад бясспрэчна франтавыя страты і ўключыць ў склад "беларускага народа" габрэяў, якія былі прывезеныя нацыстамі ў БССР звонку і знішчаныя ў лагерах смерці кшталту Трасцянца.
Думка Пазняка пра нацыянальны ўздым пад час нямецкай акупацыі часткова мела рацыю, але была сфармуляваная выключна няўдала, з-за чаго ён на шмат гадоў асабіста даў лукашэнскаўскай прапагандзе амаль джокера ў змаганні супраць усяго нацыянальнага. Ягоныя словы прагучалі так, нібыта ён ухваліў нацызм. Насамрэч, нямецкія акупацыйныя улады сапраўды спрыялі абмежаванаму нацыянальнаму адражэнню на акупаваных тэрыторыях, выкарыстоўваючы яго ў якасці супрацьвагі савецкаму ўплыву і сродка кансалідацыі тытульнай нацыі на нацыянальным падмурку. То бок спрыяючы беларускаму адраджэнню пасля амаль поўнага знішчэння беларушчыны саветамі, нацысты трымалі беларускі нацыянальны рух ў "пясочніцы", блакуя любыя намаганні стварыць беларускую дзяржаву. Дарэчы, тое ж самае ў 20х гадах XX ст. рабілі і саветы, каб скасаваць польскі уплыў ва акупаванай імі ў 1920 частцы Беларусі, а таксама прывабіць беларусаў, якія апынуліся ў 1920 пад польскім прыгнетам. На абвяшчэнне БНР саветы адрэагавалі сапраўдным калейдаскопам з прарасейскіх марыянетачных квазідзяржаўых стварэнняў БСР-ССРБ-ЛБССР-БССР - але ніводнае з іх ня мела суверэнітэту. Калі ў 1926 Пілсудскі здейсніў нацыяналістычны дзяржпераварот і пачаў недальнабачную палітыку паланізацыі ў ЗБ, то і ў саветаў ва ЎБ больш не стала рацыі працягваць палітыку беларусізацыі. У тым ліку і гэты фактар стаў чыннікам таго, што ў 30х гадах XX ст. яны фактычна знішчылі беларушчыну праз растрэлы беларускай інтэлігенцыі і праз ганебную русіфікацыю ў 1933-1934 беларускай мовы. Калектывізацыя, галадамор у Паўднёвай Беларусі, масавыя рэпрэсіі саветаў у ЗБ пасля ўступлення СССР у WW2 17.09.1939 моцна павялічылі колькасць тых, хто пагаджаўся на змену саветаў на якую заўгодна іншую ўладу, нават нацысцкую. Пакуль не зразумеў, што яна была яшчэ горшая за савецкую.
"